Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ
| Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ | |
|---|---|
| груз. აპოლონ ქუთათელაძის სახელობის თბილისის სახელმწიფო სამხატვრო აკადემია | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | груз. აპოლონ ქუთათელაძის სახელობის თბილისის სახელმწიფო სამხატვრო აკადემია |
| Міжнародная назва | англ.: Tbilisi State Academy of Arts |
| Заснаваны | 1922 |
| Рэктар | Gia Gugushvili[d] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Тбілісі |
| Сайт | art.edu.ge |
Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ (груз. აპოლონ ქუთათელაძის სახელობის თბილისის სახელმწიფო სამხატვრო აკადემია) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія была ўтворана наказам Народнага камісарыята асветы ад 8 сакавіка 1922 года і першапачаткова размясцілася ў асабняку Кабулашвілі, рэканструяваным у 1902 годзе архітэктарам Сімонам Клдыяшвілі. Акадэмия стала першай вышэйшай мастацкай навучальнай установай на Каўказе і адной з трох акадэмій мастацтваў, якія функцыянавалі ў СССР. У рамках навучальнага працэсу дзейнічалі чатыры факультэты — жывапісу, скульптуры, графікі і архітэктуры (з 1927 года пачало дзейнічаць аддзяленне керамікі). З 1922 года Майсеем Тоідзэ пры акадэміі была створана мастацкая школа, якая рыхтуе маладых людзей да паступлення ў акадэмію.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы