Перайсьці да зьместу

Томаш Форналь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томаш Форналь
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 жніўня 1997(1997-08-31) (28 гадоў)
Рост 200 см
Пазыцыя бакавы нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Зыраат[d]
Клюбы
Гады Клюб
2016—2019 Чарні Радам[d]
2019—2025 Ястшэмбскі Вэнгель
2025—4 Зыраат[d]
Зборныя
2018—4 Польшча[d]

То́маш Фо́рналь (па-польску: Tomasz Fornal; 31 жніўня 1997 году) — польскі валейбаліст, бакавы нападнік турэцкага клюбу «Зыраат» і зборнай Польшчы.

У 2016 годзе ён дэбютаваў у Плюс-лізе ў складзе клюбу «Чарні». У 2019 годзе зьмяніў клюб, далучыўшыся да «Ястшэмбскага Вэнгеля», зь якім стаў чэмпіёнам краіны ў сэзоне 2020—2021 гадоў[1] і Супэркубак Польшчы 2022 году[2]. У 2023 годзе разам з клюбам стаў уладальнікам срэбных мэдалёў Лігі чэмпіёнаў 2022—2023 гадоў, прайграўшы у фінале клюбу ЗАКСА, то бок у першым у гісторыі цалкам польскім фінале галоўнага клюбнага першынства Эўропы[3]. Улетку 2025 году афіцыйна далучыўся да турэцкага клюбу «Зыраат»[4].

Прыцягваўся да юнацкага і моладзевага складу зборнай Польшчы. У 2022 годзе здабыў бронзавы мэдаль у складзе зборнай Польшчы ў Лізе нацыяў 2022 году[5]. У тым жа годзе ён выйграў срэбны мэдаль на чэмпіянаце сьвету 2022 году, які сумесна ладзіўся ў Польшчы і Славеніі[6]. У ліпені 2023 году стаў пераможцам Лігі нацыяў 2023 году ў складзе зборнай[7]. У верасьні 2023 году атрымаў залаты мэдаль на чэмпіянаце Эўропы 2023 году, перамогшы ў фінале дзейных чэмпіёнаў сьвету зборную Італіі[8]. У жніўні 2024 году выйграў срэбны мэдаль на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы[9].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]