Перайсці да зместу

Топальчаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Топальчаны
Topoľčany
48°33′ пн. ш. 18°11′ у. д.HGЯO
Краіна  Славакія
Статус Раённы цэнтр
Край Нітранскі край
Раён Раён Топальчаны
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1173
Першае згадванне 1235
Плошча 27,6 км²
Вышыня цэнтра 174 м
Водныя аб’екты Нітра (рака)
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 28 728 чалавек (2004)
Шчыльнасць 1042 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0 38
Паштовы індэкс 955 31
Аўтамабільны код TO

topolcany.sk (славацк.)
Паказаць/схаваць карты
Топальчаны (Славакія)
Топальчаны
Топальчаны
Топальчанскі Град

Топальчаны (славацк.: Topoľčany, ням.: (Groß)topoltschan, венг.: Nagytapolcsány) — горад у заходняй Славакіі на рацэ Нітра. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.

Топальчаны былі меркавана заснаваны ў IX стагоддзі. Першы ўспамін пра паселішча Топальчаны змяшчаецца ў грамаце венгерскага караля Белы III (11721196), які дараваў гэту вёску нейкаму Марціну. Калі Турда, сын Марціна, памёр, не пакінуўшы нашчадства, кароль Бела IV, унук Белы III, дараваў у 1235 годзе Топальчаны нейкаму Дзіянісію. У грамаце палаціна Мікулаша ад 1271 года Топальчаны ўпершыню названы горадам (Civitas). У 12911314 магутны феадал Матуш Чак будуе ў Топальчанах крэпасць для абароны сваёй Трэнчынскай рэзідэнцыі з поўдня. У 14311434 крэпасць была ў руках гусітаў. У 1599 і 1643 гадах горад спальваюць туркі, а ў 1703 — паўстанцы-куруцы. У 1743 г. Топальчанскую крэпасць фундаментальна рэканструяваў Карай Зічы Старэйшы.

У канцы XIX стагоддзя горад развіваецца — будуюцца заводы і фабрыкі.

У наш час Топальчаны — важны прамысловы цэнтр заходняй Славакіі. Сярод іншых прадпрыемстваў, у горадзе знаходзіцца бровар «Топвар».

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[1]
Год1994200420142024
Колькасць людзей32 15628 72826 42123 985
Розніца −10,66 % −8,03 % −9,21 %
Статыстыка насельніцтва[1]
Год20232024
Колькасць людзей24 08623 985
Розніца−0,41 %

Зноскі

  1. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.