Торфалячэнне
Торфалячэ́нне[1], торфатэрапія — ужыванне торфу на лекавыя мэты, від гразелячэння. Як правіла, уваходзіць у склад комплекснай фізіятэрапіі, але можа быць і самастойным метадам лячэння[2].
Упершыню торфалячэнне пачалі выкарыстоўваць у пачатку XIX стагоддзя на курорце Францэнсбад (зараз Францішкаві-Лазнэ ў Чэхіі), а наяўнасць шматлікіх радовішчаў торфу садзейнічала шырокаму распаўсюджванню торфалячэння[3].
Торф, які выкарыстоўваецца ў лекавых мэтах, складаецца са згнілых раслінных і жывёльных рэшткаў і валодае процімікробным, антыакісляльным, процізапаленчым, ранагаючым і іншымі дзеяннямі. Звычайна выкарыстоўваюць торф, які адпавядае санітарна-гігіенічым патрабаванням, высокай (больш за 60 %) ступені раскладання і падагрэты да 42—52 °C[4]. Працэдуры праводзяць пераважна так, як і іншыя працэдуры гразелячэння. Дзякуючы вялікай цеплаёмістасці, малой цеплаправоднасці і іншым уласцівасцям торфу, хворыя пераносяць торфалячэнне лягчэй, чым іншыя віды гразелячэння[3].
Выкарыстоўваюць торфалячэнне пры захворваннях і выніках траўмаў апорна-рухальнага апарату і нервовай сістэмы, хваробах палавых органаў, скуры, страўнікава-кішачнага тракту, дыхальнай сістэмы і іншых.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ БМЭ 1985.
- ↑ а б Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ ВСЭ 1977.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семяненя І. М. Торфалячэ́нне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Антропова М. И. Торфолечение // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 25: Тениус — Углекислота.. — 544 с. — 150 000 экз. (руск.)
- Торфотерапи́я // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 120. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Торфалячэ́нне // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 500. — 663 с.
- Торф в медицине / С. Дамзе, А. Горняк, Я. Янковяк, А. Карский. — Ленинград : [б. и.], 1963. — 24 с.; 22 см. — (Доклады / Междунар. конгресс по торфу; 59). (руск.)