Перайсці да зместу

Трансверсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трансверсія
Супрацьлегласць транзіцыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трансве́рсія[1] (ад лац.: transversus — павернуты ў бок, адведзены) — генная мутацыя, абумоўленая заменай у малекуле нуклеінавай кіслаты пурынавай асновы (адэнін, гуанін) на пірамідзінавую аснову (тымін, цытазін) і наадварот.

У адрозненне ад транзіцыі трансверсію часам называюць складанай або перакрыжаванай заменай, бо адбываецца змена арыентацыі пурынпірамідзін у мутантным сайце двухланцужковай малекулы нуклеінавай кіслаты. Трансверсіі адбываюцца часцей за транзіцыі[1].