Трансмітэр
Трансмі́тэр[1] (ад лац.: transmitto — перасылаю, перадаю) — перадаючае тэлеграфнае прыстасаванне, у якім кодавыя камбінацыі знакаў, запісаныя на перфарацыйных стужках, пераўтвараюцца ў электрычныя імпульсы, што паступаюць у лінію сувязі.
Выконваюцца ў выглядзе дадатковага блока да тэлеграфнага апарата ці як самастойны перадатчык. На пачатковым этапе развіцця тэлеграфнай сувязі выкарыстоўваўся электрамеханічны трансмітэр, вынайдзены Ч. Уітстанам у 1858 годзе[2]. Працаваў на аснове нераўнамернага кода Морзэ[2]. У канцы 1950-х гадоў найбольшае распаўсюджанне атрымалі трансмітэры на аснове раўнамернага пяціэлемннага кода[2].
Таксама трансмітэрамі называюць перадатчыкі тэлекіравання, аўтаблакіроўкі і сігналізацыі на чыгунцы, якія перадаюць кадзіраваныя электрычныя сігналы ў рэйкавы ланцуг.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трансмі́тэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 508. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трансми́ттер / Ноаиков В. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 151. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Трансми́ттер // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 553. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
- Трансми́ттер // Новый политехнический словарь (руск.) / Гл. ред. А. Ю. Ишлинский. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2000. — С. 552. — 671 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-322-2.
- ГОСТ 22515-77: Связь телеграфная. Термины и определения. (руск.)
- Трансми́ттер // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 1-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1991. — ISBN 5-85270-160-2. (руск.)
- Трансмі́тер // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 324. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)