Транспазіцыя (мовазнаўства)
Выгляд
Транспазі́цыя[1][2] (ад лац.: transpositio — перастаноўка) — у мовазнаўстве ўжыванне адной моўнай адзінкі ў функцыі іншай. Тэрмін «транспазіцыя» выкарыстоўваецца таксама для абазначэння метафар і іншых пераносаў у лексіцы[3]. Транспазіцыя пашырае намінатыўныя магчымасці мовы, узбагачае спалучальныя здольнасці моўных адзінак, служыць сродкам утварэння сінонімаў[1][3].
Віды транспазіцыі вылучаюцца ў залежнасці ад таго, якія формы транспануюцца:
- марфалагічная — катэгарыяльная транспазіцыя часу дзеяслова («Іду я ўчора дадому…» замест «Ішоў я ўчора дадому…»);
- сінтаксічная — транспазіцыя незалежнага сказа ў залежны сказ («Ён не мог гэта зрабіць. Сумленне не дазваляла.» — «Ён не мог гэта зрабіць, бо сумленне не дазваляла»);
- лексіка-семантычная («Зелянее ліпа» — «Усе гэтыя паперы — ліпа»);
- словаўтваральная («Стары дзед» — «Стары», «Дастакова аднаго разу, каб…» — «Аднаго разу ён вяртаўся дадому», «пабіты гаспадаром сабака» — «пабіты выгляд»)
і іншыя[1].
Першым вучоным, які ўзняў пытанне аб транспазіцыі, быў французскі лінгвіст швейцарскага паходжання Шарль Балі[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхневіч А. Я. Транспазі́цыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 508. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Транспазі́цыя // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 507. — 663 с.
- Гак В. Г. Транспози́ция // Лингвистический энциклопедический словарь (руск.) / [Науч.-ред. совет изд-ва «Сов. энцикл.», Институт языкознания АН СССР]; Гл. ред. В. Н. Ярцева. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 619. — 685 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-031-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шамилова З. М. К вопросу об общем понятии транспозиции // Актуальные проблемы гуманитарных и естественных наук, 2017. (руск.) (Праверана 5.10.2024)
- Жумаева, Ф. Р. Типы транспозиции частей речи в современном русском языке / Ф. Р. Жумаева. — Текст : непосредственный // Молодой ученый. — 2021. — № 47 (389). — С. 468—472. (руск.) (Праверана 5.10.2024)