Трапанне
Трапанне | |
---|---|
![]() | |
Матэрыял | лыка[d][1], бавоўна[1], лён і C. sativa |
Пабочны прадукт | пакля[d][2] і кастра |
![]() |
Трапа́нне[3] — працэс ачысткі ад дамешкаў і разрыхлення валакністага матэрыялу (лён, бавоўна, шэрсць і іншых). Адзін з асноўных працэсаў прадзення і першаснай апрацоўкі лубяных валокнаў[3][4].
У даўнейшым сялянскім побыце трапанне рабілася ўручную адбіваннем пры дапамозе трапла (трапалкі). Пры гэтым разбураюцца сувязі паміж валокнамі і дамешкамі (кастрой) і першапачатковая ачыстка ад дамешкаў. Далейшае раздзяленне валокнаў і дасканалая ачыстка адбываецца ў працэсе часання.

У прамысловых умовах апрацоўка выконваецца спецыяльнымі трапальнымі машынамі. Рабочыя органы такіх машын (асноўныя з іх — нажавыя, калковыя ці більныя барабаны і трапалы[4]) спачатку адбіваюць масу зыходнага матэрыялу, каб разрыхліць яго і аддзяліць ад кастры. Пасля валокны раздзяляюцца на дробныя пучкі і ачышчаюцца ад учэпістых дамешкаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Tortora P. G., Merkel R. S. Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 499.
- ↑ Tortora P. G., Merkel R. S. tow (sense 2) // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 585.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б ВСЭ 1977.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трапа́нне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 515. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трапа́нне; Трапа́ць; Трапа́ны; Трапа́ня; Трапа́шчык // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 510. — 663 с.
- Трапаць (лён) // Сельская гаспадарка: тэматычны слоўнік / Склад. В. Д. Астрэйка (і інш.); навук. рэд. В. П. Купцэвіч, Л. М. Курцова. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — С. 143—144. — 527 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-1230-8.
- Трапло́ // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 498. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Трепа́ние / Жоховский В. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 185. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Трепа́ние // Новый политехнический словарь (руск.) / Гл. ред. А. Ю. Ишлинский. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2000. — С. 555. — 671 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-322-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Трапанне на Вікісховішчы |
---|