Трапані (правінцыя)
| Трапані | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | Італія | ||||
| Уваходзіць у | Сіцылія | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата скасавання | 4 жніўня 2015 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код | 0923 і 0924 | ||||
| Паштовыя індэксы | 91100 і 91010–91029 | ||||
| Код аўтам. нумароў | TP | ||||
| Афіцыйны сайт (італ.) | |||||
Тра́пані (італ.: Provincia di Trapani) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Сіцылія. Мяжуе з правінцыямі Палерма і Агрыджэнта. Знаходзіцца на паўночным захадзе вострава Сіцылія і Эгадскіх астравах. Мае працяглую берагавую лінію, якая абмываецца Тырэнскім морам.
5 мая 1860 года Джузэпэ Гарыбальдзі разам з 1200 добраахвотнікамі высадзіўся ў порце Марсалы ў Трапані, з чаго і пачалося аб’яднанне Італіі, якое прывяло да ўзнікнення адзінай Італіі новага часу.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычна правінцыя была вядома здабычай солі, рыбалоўствам, пасля — рыбакансервавай прамысловасцю. Як і ўсюды на поўдні Італіі, асновай эканомікі была сельская гаспадарка. У сучаснай эканоміцы мае значэнне турызм і банкаўская справа. У горадзе Марсала развіта вінаробства, мукамольная і макаронная вытворчасць, апрацоўка кары коркавага дрэва.
У Трапані знаходзіцца невялікі аэрапорт Вінчэнца Флорыа Трапані—Бірджы — грамадзянскі, але выкарыстоўваецца таксама і для ваенных патрэб.
Парты — Трапані і Марсала.