Трасцянец. Мы павінны ім памяць…
Трасцянец. Мы павінны ім памяць…![]() | |
---|---|
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 39 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2015 |
«Трасцяне́ц. Мы паві́нны ім па́мяць…» (руск.: Тростенец. Мы должны им память) — беларускі дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Фільм пра Трасцянецкі лагер смерці пад Мінскам, у якім у 1941―1944 гадах фашыстамі было знішчана больш за 200 тысяч чалавек. Пасля вайны пра Трасцянец нібыта забыліся. Толькі праз дзесяцігоддзі пачаліся сур’ёзныя даследаванні і ўзвядзенне мемарыяльнага комплексу. Між тым Трасцянец з’яўляўся адным з самых буйных лагераў на тэрыторыі Еўропы. Тут загінулі савецкія ваеннапалонныя, яўрэі Беларусі і заходнееўрапейскіх дзяржаў, падпольшчыкі і партызаны, жыхары Мінска, арыштаваныя ў якасці закладнікаў. У фільме чуем галасы ахвяр і катаў лагера смерці Трасцянец, сведчанні тых вязняў, хто цудам выжыў.[1][2]
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- сцэнарый — Ірына Дзям’янава;
- рэжысёр — Юрый Гарулёў;
- аператар — Аляксандр Лавыш;
- гукарэжысёр — Віктар Красноў;
- кампазітар — Юрый Валмус;
- мантаж — Уладзімір Мароз, Ігар Чышэня;
- перакладчыкі — Ірына Бурак, Ірына Дзям’янава, Веслаў Паўлавец, Святлана Шытко;
- акцёры агучкі — Алег Вінярскі, Ігар Дзянісаў;
- кіроўцы — Алег Даніловіч, Васіль Дубоўскі, Леанід Барсук;
- святло — Міхаіл Голдберг, Аляксандр Каваленка;
- адміністратар — Аксана Эйхарт.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Просмотр документального фильма "Тростенец. Мы должны им память" (руск.). Лешницкая средняя школа Березинского района (9 лістапада 2022). Праверана 26 лютага 2025.
- ↑ ПРОСМОТР ФИЛЬМА "ТРОСТЕНЕЦ. МЫ ДОЛЖНЫ ИМ ПАМЯТЬ..." (руск.). Выверский детский сад-базовая школа (10 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2022. Праверана 26 лютага 2025.