Перайсьці да зьместу

Трафім Мельнічэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трафім Мельнічэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 верасьня 2006(2006-09-18)[1] (18 гадоў)
Рост 184 см[1]
Вага 74 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Порту Б[d]
(у арэндзе з клюбу «Порту»)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2024 Дынама Менск 21 (2)
2024 Дынама-2[d] 1 (0)
2025—4 Порту
2025—4 Порту Б[d] 9 (1)
Зборныя
2024—4 Беларусь (да 21) 3 (0)
2024—4 Беларусь 5 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 сакавіка 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 чэрвеня 2025.

Трафі́м Мельнічэ́нка (нар. 18 верасьня 2006 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Порту Б».

Выхаванец прыватнай акадэміі футболу Мікалая Мурашкі. Пасьля далучыўся да акадэміі «Менску», але неўзабаве перайшоў у структуру сталічнага «Дынама»[2]. У сэзоне 2023 году пачаў абараняць колеры дынамаўцаў у дублюючым складзе каманды. Перад пачаткам сэзону 2024 году быў далучаны да асноўнай дружыны клюбу. Запачаткаваў прафэсійную кар’еру 2 сакавіка ў матчы Супэркубка Беларусі 2024 году супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[3]. Дэбютным голам адзначыўся ў матчы Кубка Беларусі супраць барысаўскага БАТЭ, які ладзіўся 10 сакавіка. Першы матч у Найвышэйшай лізе згуляў 16 сакавіка, зьявіўшыся ў стартавым складзе сустрэчы з «Смаргоньню».

15 студзеня 2025 году Мельнічэнка далучыўся да каманды «Порту» паводле трохгадовай працоўнай угоды, але быў адпраўлены ў другую каманду клюбу дзеля здабыцьця гульнёвай практыкі[4]. Сума адступных за футбаліста склала 20 мільёнаў эўра[5]. Першае галявое дзеяньне зрабіў у матчы супраць «Тандэлы», аддаўшы галявую перадачу.

У лютым 2022 году ў складзе зборнай Беларусі (да 16 гадоў) браў удзел у Кубку Разьвіцьця. У кастрычніку таго ж году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў), у складзе якой дэбютаваў у матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нарвэгіі. Ужо празь месяц абараняў колеры зборнай Беларусі (да 18 гадоў) у таварыскім матчы супраць зборнай Расеі. У лістападзе 2023 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у матчы супраць зборнай Грэцыі.

5 верасьня 2024 году запачаткаваў кар’еру ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, зьявіўшыся на 83-й хвіліне матчу Лігі нацыяў супраць зборнай Баўгарыі. Такім чынам, нападнік стаў наймаладзейшым дэбютантам зборнай, перакрэсьліўшы папярэдні рэкорд Леаніда Ковеля[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]