Трацяк (манета)
Трацяк | |
---|---|
![]() | |
Матэрыял | серабро і Білонная манета |
Траця́к[1] (польск.: trzeciak, лац.: ternarius) — польская грашова-лікавая адзінка і дробная сярэбраная, пазней білонная[1] і медная[1] манета.
У пачатку XIV стагоддзя 1 траццяк быў роўны 1/2 квартніка, 1/4 пражскага гроша, які раўняўся 12 дэнарыям. Як манета Траццяк з’явіўся пры Казіміры III пад назвай «чвэрць гроша» або «паўквартнік»[2][3]. У 1398[1] годзе (у канцы XIV стагоддзя[2][3]) квартнік адпавядаў 1/6 гроша, які раўняўся 18 дэнарыям, і атрымаў назву «трацяк», так званы трайны дэнарый (часам «тэрнар» або «малы квартнік»[2][3]). Чаканілася пражскія і мазавецкія манеты ў 1398—1403[2][3] гадах. Пазней трацяк зноў набыў функцыі грашова-лікавай адзінкі[1]. Трацякі потым выпускаліся пры Жыгімонце Старым у 1527—1546 гадах і Жыгімонце III ў 1591—1627 гадах[2][3]. Пры Жыгімонце III у Кракае, Познані, Лабжаніцы і Олькушы выпускаліся рэальныя трацякі масай 0,568 г (0,1 г чыстага серабра)[1][2][3].
На беларускіх землях трацяк абарачаўся ў XVII стагоддзі[1]. На украінскіх землях трацяк быў грашова-лікавай адзінкай у XIX стагоддзі і адпавядаў 6 капейкам[2][3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вяргей В. Траця́к // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 520. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Третьяк, тернарий // Нумизматический словарь (руск.) / Зварич В. В. — Издание 4-е. — Львов: Издательское объединение «Вища школа», 1980. — С. 168. — 338 с. — 50 000 экз.
- Третьяк, тернарий // Словарь нумизмата (руск.) / Гладкий В. Д. — Издание 5-е. — М.: Центрполиграф, 2010. — С. 258. — 377 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-227-02353-7.