Траўленне
Траўле́нне[1][2][3] ў тэхніцы — працэс растварэння паверхні цвёрдых матэрыялаў у практычных мэтах (у адрозненне ад карозіі).

Існуюць тэхналагічнае траўленне (для апрацоўкі, змены формы і колеру паверхні металаў, паўправаднікоў, шкла, драўніны і іншых матэрыялаў) і структурнае (для выяўленне структуры і дэфектаў крышталічных матэрыялаў, дыягностыкі рудных матэрыялаў). Траўленне можа выконвацца хімічным і электрахімічным спосабамі. Электрахімічнае траўленне мае перавагі, бо забяспечвае лепшую чысціню апрацоўкі і валодае большымі магчымасцямі па кіраванню працэсам[4].
Тэхналагічнае траўленне (хімічнае і электрахімічнае) выкарыстоўваецца для ачысткі ад акаліны, іржы, атрымання розных паверхняў металічных паўфабрыкатаў, пры вырабе пячатных плат, форм і клішэ ў паліграфіі, пры лужэнні і пайцы, у мікраэлектроннай тэхналогіі, апрацоўцы шкла (плавікавай кіслатой або растворамі яе солей[5]) для ўтварэння на ім малюнка або матавай паверхні і інш.
Структурнае траўленне выкарыстоўваецца ў навуковых даследаваннях, прыкладной мінералогіі, у прамысловасці для кантролю структуры розных матэрыялаў.
Траўленне таксама выкарыстоўваецца ў выяўленчым мастацтве (афорт), калі яно замяняе працаёмкую ручную гравіроўку[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Траўле́нне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 519. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Траві́ць; траўле́нне, тра́ўлены // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 502; 515. — 663 с.
- Травле́ние траўле́нне // Русско-белорусский политехнический словарь. В 2 т. / НАН Беларуси, Инт-т языкознания им. Я. Коласа; Ред. И. Л. Бурак и др.. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — Т. 2. О—Я. — С. 574. — 807 с. — 500 экз. — ISBN 985-08-0232-4.
- Травле́ние / Инденбаум Г. В. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 129—130. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Травле́ние // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 550. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
- Травле́ние // Новый политехнический словарь (руск.) / Гл. ред. А. Ю. Ишлинский. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2000. — С. 550. — 671 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-322-2.
- Раков Э. Г. Травление химическое // Химическая энциклопедия: в 5 т (руск.) / Зефиров Н. С. (гл. ред.). — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — Т. 4: Пол—Три. — С. 616. — 639 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85270-039-8.