Траўматызм
Траўматы́зм[1] — сукупнасць траўм у пэўнай групы насельніцтва, якія узніклі пры падобных абставінах, умовах працы і быце ў вызначаны перыяд часу. З’яўляецца важным паказчыкам ўздзеяння сацыяльна-гігіенічных умоў на стан здароўя насельніцтва і адной з прычын часовай і устойлівай непрацаздольнасці. Паказчык траўматызму звычайна вылічваецца колькасцю траўм на 100, 1000 чалавек за 1 месяц, год[1].
Адрозніваюць траўматызм:
- вытворчы (прамысловы, будаўнічы, сельскагаспадарчы і іншы);
- невытворчы (бытавы, вулічны, аўтадарожны, спартыўны, дзіцячы, родавы і іншы), не звязаны з вытворчай дзейнасцю.
Прафілактыка траўматызму
[правіць | правіць зыходнік]Зніжэнню паказчыка траўматызму спрыяюць паляпшэнне ўмоў працы, ўкараненне механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, навучанне работнікаў бяспечным прыёмам працы, паляпшэнне ўмоў у быце, рацыянальная арганізацыя камунальнай гаспадаркі, дарожнага руху, прапаганда здаровага і бяспечнага ладу жыцця (у тым ліку, у сродках масавай інфармацыі).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Траўматы́зм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 520. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Травмати́зм / Голяховский В. Ю. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 130. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Волков М. В., Маттис Э. P. Травматизм // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 25: Тениус — Углекислота.. — 544 с. — 150 000 экз. (руск.)
- Травмати́зм // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Травматизм населения и его профилактика(недаступная спасылка) (руск.) // Сайт Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Травматизм. Виды. Причины. Меры предупреждения Архівавана 7 снежня 2024. (руск.) // Мінскі абласны дыспансер спартыўнай медыцыны
- 15 декабря — День профилактики травматизма Архівавана 2 снежня 2024. (руск.) // Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца
- Бытовой травматизм и его профилактика // Ленинградская центральная районная больница (руск.)
- Профессиональные травмы // Сусветная арганізацыя аховы здароўя