Перайсці да зместу

Трубапракатная вытворчасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трубапракатная вытворчасць
Вырабляе труба

Трубапрака́тная вытво́рчасць[1] — выраб бясшвовых (без зварнога падоўжнага ці спіральнага шва) металічных труб спосабам пракаткі. Уключае выраб гарачакатаных і халоднакатаных труб.

Пракатны стан у горадзе Фрайталь (ГДР 1980 год)

Асноўнае тэхналагічнае абсталяванне трубапракатнай вытворчасці — трубапракатны агрэгат (трубапракатны стан), якія складаюцца з некалькіх трубапракатных станаў. Таксама у тэхналагічны працэс уваходзяць аперацыі транспартавання загатовак (зліткаў), іх награванне, каліброўка, ахаладжэнне, праўка, абрэзка.

Для змяншэння таўшчыні сценак і дыяметра, надання трубам лепшых механічных уласцівасцей, дакладных памераў, гладкай паверхні пасля гарачай пракаткі іх ставяць на станы перыядычнага дзеяння, на халодную пракатку. Таксама працягваюць праз валокі валачыльнага стана.

Бясшвовыя трубы ў Беларусі вырабляюць на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне. У Расіі ў 1995 годзе выраблялася каля 1,9 млн т бясшвовых труб (выкарыстанне вытворчых магутнасцяў каля 33 %)[2].