Трышчаціннік сібірскі
[[|]]
Трышчаціннік сібірскі | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Трышчаці́ннік сібірскі[1][2] (Trisetum sibiricum) — від кветкавых раслін роду Трышчаціннік (Trisetum) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна 60—110 (130) см вышынёй. Сцябло прамое, голае. Похвы ў асноўным шурпатыя. Ліставыя пласціны з гладкім краем, 8—24 см × 3—8 мм, паверхні кудлатыя, верх валасісты, верхавінка завостраная. Мяцёлка (8) 12—23 см даўжынёй, з адносна доўгімі галінкамі. Каласкі 6—8,5 мм даўжынёй, жаўтлява-зялёныя, часам з залацістым адценнем, складаюцца з 2—3 кветак. Тычынак 3. Асцюк ніжняй кветкавай лускі больш-менш выгнуты, але без ярка выяўленага каленчатага выгіну, у ніжняй частцы трохі закручаны[3]. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе, ўмеранай і субарктычнай Азіі, Алясцы (ЗША) і Юкан (Канада)[4][3][5]. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, гіграфіт і мезатроф[6].
Ва Украіне расце на вільготных лугах і палянах, у альшаніках, волкіх і вільготных барах — у лесастэпе і часткова Палессі, спарадычна; пераважна на Левабярэжжы.
Ахоўваецца ў на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны (Львоўская вобласць), Эстоніі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[6].
Кармавая расліна.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- ↑ bgbm.org . (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
- ↑ а б Трищетинник сибирский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трышчаці́ннік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 12. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Трышчаці́ннік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 113. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Трищети́нник // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 235. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- 21. Trisetum Pers. — Трищетинник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 390, 399. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Трищетинник сибирский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Trisetum sibiricum Rupr. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |