Трышынскія могілкі
| Трышынскія могілкі | |
|---|---|
| 52°05′28″ пн. ш. 23°43′32″ у. д.HGЯO | |
| Ахоўны статус | |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
| Вобласць | Брэсцкая вобласць |
| Месцазнаходжанне | Брэст |
| Гісторыя | |
| Дата заснавання | невядома |
| Першая згадка | XIX стагоддзе |
| Дата закрыцця | 1969 |
| Плошча | 5,7 га |
Трышынскія могілкі — могілкі ў Брэсце, размешчаныя па Маскоўскай вуліцы. Узніклі да 1900 года. Плошча складае 5,7 га[1]. Гісторыка-культурная каштоўнасць мясцовага значэння.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Могілкі былі заснаваны не пазней за XV стагоддзе. Першапачаткова тут хавалі жыхароў суседніх — Трышына, Крушыны, Гузняў і Шпановічаў. Пасля пераносу Брэст-Літоўска ў 1835 годзе за 2 км на ўсход Трышынскія могілкі сталі найбліжэйшымі да горада, і прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій сталі стыхійна хаваць на іх сваіх нябожчыкаў. Аднак пасля адкрыцця рымска-каталіцкага некропаля на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, колькасць каталіцкіх пахаванняў тут рэзка скарацілася, і могілкі сталі праваслаўным[2].
Пастаўлены абеліскі на брацкай магіле савецкіх воінаў, што загінулі ў барацьбе супраць ворагаў Савецкай улады, на магіле 24 жыхароў Брэста, якія загінулі ў першы дзень Вялікай Айчыннай вайны, і на магіле савецкіх грамадзян, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1941—1944 гадах[1].

Да 1960-х гг. на могілках існавала драўляная Свята-Траецкая царква.
Закрыта для пахаванняў у 1969 годзе[1].

80-гадовы плюшч звычайны на Трышынскіх могілках — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Міхайлавіч Базілевіч (1891—1932) — падпалкоўнік Арміі Украінскай Народнай Рэспублікі.

- Мікалай Іванавіч В'юн (1897—1935) — сотнік Арміі УНР, грамадскі дзеяч.
- Аляксандр Пятровіч Гельмерсен (1797—1852) — генерал-лейтэнант, дырэктар Аляксандраўскага Брэсцкага кадэцкага корпуса.
- Андрэй Андрэевіч Гартанг (1800—1874) — расійскі военачальнік, генерал-лейтэнант.
- Мікола Засім (1908—1957) — беларускі савецкі паэт.
- Пётр Аскаравіч Патон (1872—?) — барон, дзяржаўны дзеяч перыяду ўкраінскага вызваленчага руху.
- Аляксей Барысавіч Рубцоў (1923—1963) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.
- Уладзімір Васільевіч Старчакоў (1911—1968) — беларускі і ўкраінскі мастак.
- Аляксей Пятровіч Старажэнка (1805—1874) — украінскі пісьменнік.
- Адам Трыпус (1895—1965) — беларускі афіцэр і настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі.
Зноскі
- ↑ а б в Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
- ↑ Гісторыя Трышынскіх могілак і канцэпцыя па яго ахове, кансервацыі і добраўпарадкаванню. Віртуальны Брэст (17 сакавіка 2016). Праверана 22 лютага 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трышынскія могілкі- История Тришинского кладбища и концепция по его охране, консервации и благоустройству
- Трышынскія могілкі на сайце «Архіварта»
