Трэнта
| ||||||||||||||||||||||||||
Трэнта (італ.: Trento, ням.: Trient, лац.: Tridentum, на мясцовым дыялекце: Trent) — горад у Італіі на левым беразе ракі Адыджэ на сярэдняй катлавіне. Сталіца рэгіёна Трэнціна-Альта-Адыджэ і правінцыі Трэнта. Насельніцтва горада на 2004 год — 55 197 чалавек (разам з прыгарадамі — 110 142 чалавекі). Горад багаты пабудовамі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад, пад назвай Трыдэнтум, быў заснаваны ў часы Старажытнага Рыма і ўпершыню ўзгадваецца ў дарожных запісах Антонія як прыпынак на вялікай дарозе з Вероны ў Вельдыдэну (Інсбрук) над ракой Брэнер; пазней быў сталіцай вобласці Трыдэнціні. З IV стагоддзя тут існуе епіскапія. Горад быў пад уладай астраготаў (V ст.) і лангабардаў (VI ст.); пасля заваявання лангабардаў франкамі (774) — у складзе Італійскага каралеўства. У 1027 годзе імператар Конрад II аддаў тымчасовае кіраванне ў горадзе і вобласці мясцоваму епіскапу, а горад і вобласць перадаў у склад Германіі. Беспаспяховыя спробы Венецыі завалодаць горадам працягваліся да 1487 года. Тымчасовае епіскапскае праўленне працягвалася да 1803 года, калі ўладу тут узяла Аўстрыя. У 1805—1814 гадах горад і вобласць належалі Баварыі, потым напалеонаўскай Францыі. У 1814 года горад і вобласць Трэнціна былі фармальна анексаваныя Аўстрыяй, уваходзілі ў правінцыю Тыроль. Пасля горад быў далучаны да Італіі пасля Першай сусветнай вайны[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Трэнта з’яўляецца цэнтрам рэгіёна, актыўным гандлёвым і прамысловым цэнтрам. Прамысловасць: хімічная, металаапрацоўка, тэкстыльная, дрэваапрацоўка; выпускаюцца веласіпеды.
Культура і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Трэнта мае ўніверсітэт са шматлікімі факультэтамі і навукова-даследчымі інстытутамі, дзе праводзяцца даследаванні ў вобласці штучнага інтэлекту.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Кафедральны сабор святога Вігілія і фантан Нептуна
-
Кафедральная плошча з дамамі, упрыгожанымі фрэскамі
-
Стары епіскапскі палац (XIII стагоддзе)
-
Замак Буанкансілья
-
Вуліца
-
Замак Буанкансілья
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ а б Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-rhttj/Trento/?zoom=19¢er=46.06925%2C11.12116&popup=46.06928%2C11.12134
- ↑ а б https://demo.istat.it/?l=it
- ↑ Chisholm, Hugh, рэд. (1911). . Encyclopædia Britannica(англ.) (11th ed.). Cambridge University Press.
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 1989. — С. 485. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 650. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ http://demo.istat.it/bilmens2016gen/index02.html — ISTAT.
- ↑ Popolazione Residente al 1° Gennaio 2017 — ISTAT. Праверана 9 верасня 2017.
- ↑ Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018 — ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
- ↑ https://www.comune.trento.it/Aree-tematiche/Gemellaggi-e-relazioni-internazionali/Gemellaggi-col-Comune/Gemellaggio-con-Kempten Праверана 15 мая 2020.
- ↑ https://www.comune.trento.it/Aree-tematiche/Gemellaggi-e-relazioni-internazionali/Gemellaggi-col-Comune/Gemellaggio-con-Praha-1 Праверана 15 мая 2020.
- ↑ https://www.comune.trento.it/Aree-tematiche/Gemellaggi-e-relazioni-internazionali/Gemellaggi-col-Comune/Gemellaggio-con-Donostia-San-Sebastian Праверана 15 мая 2020.
- ↑ https://www.vladimir-city.ru/international/partners/trento/
- ↑ https://www.vladimir-city.ru/upload/static/international/TRENTO.pdf
- ↑ https://www.comune.trento.it/Aree-tematiche/Gemellaggi-e-relazioni-internazionali/Gemellaggi-col-Comune/Gemellaggio-con-Berlin-Charlottenburg-Wilmersdorf Праверана 15 мая 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тре́нто // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 650. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Тре́нто // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 485. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.