Трэнтына Трэнта
Трэнтына | |
![]() | |
Заснаваны | 2000 |
---|---|
Арэна | BTS Arena |
Галоўны трэнэр | Марсэлё Мэндэс |
Чэмпіянат | Сэрыя А |
Спасылкі | |
Афіцыйная бачына | |
![]() |
Трэнты́на (па-італьянску: Trentino) — італьянскі валейбольны клюб з Трэнта. Быў заснаваны ў 2000 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Валейбольны клюб быў створаны 23 траўня 2000 году[1]. Правы на ўдзел у Сэрыі А былі набыты 25 траўня ў каманды «Равэнна», якая празь фінансавыя праблемы адмовілася ад свайго месца ў элітным дывізіёне. Галоўнымі спонсарамі каманды сталіся кампаніі Itas Assicurazioni[2] і Diatec, папяровую кампанію з Трэнта, якая належала прадпрымальніку Дыега Мосна. Ён жа і стаў прэзыдэнтам валейбольнага клюбу. Першы матч каманды ў Сэрыі А быў згуляны ў Парме 15 кастрычніка 2000 году, дзе трэнційская каманда саступіла зь лікам 3:0 клюбу «Максыкана».
Цягам першых двух сэзонаў каманда, практычна пабудаваная з нуля, змагалася за выратаваньне. У сэзоне 2002—2003 гадоў дружыне ўпершыню ўдалося кваліфікавацца ў плэй-оф[3]. У сэзоне 2003-2004 гадоў «Трэнтына» дасягнула першага месца ў рэгулярным сэзоне, маючы на сваім рахунку 22 перамогамі і 4 паразы, але праз траўмы і недахоп досьведу каманда выбыла ў чвэрцьфінале плэй-оф, саступіўшы «Умбрыі». Аднак, першы радок рэгулярнага сэзону дазволіў клюбу ў наступным сэзоне запачаткаваць выступы ў міжнародных спаборніцтвах. «Трэнтына» ўзяла ўдзел у Кубку найлепшых каманд, дзе саступіла нідэрляндзкаму «Ортэк», а затым у Кубку ЭКВ, дзе саступіла ў першым і другім матчах турэцкаму клюбу «Халкбанк».
Затым у гісторыі клюбу надышоў неспрыяльны час праз сыход спонсараў, асабліва кампаніі Ітас. З сэзону 2014—2015 гадоў «Трэнтына» вярнулася на шлях перамог, здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце Італіі і дакрочыўшы да фіналу Кубка ЭКВ. 5 лістапада 2023 году клюб згуляў свой афіцыйны тысячны матч за больш чым дваццацігадовую гісторыю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Storia dell’Itas Diatec Trentino». Trentino Volley.
- ^ «Il gruppo Itas nello sport». Gruppo Itas.
- ^ «La prima volta di Trento ai play-off». La Gazzetta dello Sport.