Трэцяя ракета
| Трэцяя ракета | |
|---|---|
| Тытульны аркуш «Трэцяй ракеты» з подпісам аўтара | |
| Жанр | аповесць |
| Аўтар | Васіль Быкаў |
| Мова арыгінала | беларуская |
| Дата першай публікацыі | 1962 |
| Апублікаваны ў | Маладосць |
| Выдавецтва | Маладосць |
| Электронная версія | |
«Трэ́цяя раке́та» — аповесць Васіля Быкава, упершыню выйшла ў часопісе «Маладосць» №2 у 1962 годзе і ў асобным выданні — у той самы год[1]. За гэты твор у 1964 годзе Быкаў стаў Лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа.
Падставы напісання
[правіць | правіць зыходнік]Васіль Быкаў, прачытаўшы некалькі ваенных твораў Рыгора Бакланава, адклаў усё і жарсна сеў пісаць «Трэцюю ракету». Але не паспеў яе скончыць за вясну, а летам яго выклікалі на ваенныя зборы ў Навагрудак. Нават у войску Быкаў працягваў пісаць кнігу.
|
Мабыць, ніводную я не пісаў з такой апантанасцю, як «Трэцюю ракету», сам не ведаю, з якой прычыны. Бывала, як толькі наставала пасляабеддзе і па звыклым распарадку дня вайскоўцы клаліся спаць, я бег у ціхманы куток салдацкай курылкі і пісаў — алаўком у сшытку. |
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Вялікая Айчынная вайна на Беларусі. Артылерыйскі разлік трое сутак адрэзаны ад сваіх. Лёс звёў у адным акопе розных людзей, якім трэба адбіць першую танкавую атаку фашыстаў. У цяжкія часіны і смяротнай небяспецы выяўляюцца сапраўдныя чалавечыя характары…
Экранізацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1963 годзе Беларусьфільм зняў фільм паводле аповесці пад назвай «Трэцяя ракета». Гэта была першая экранізацыя твора Быкава.
Зноскі
- ↑ Доўгая дарога дадому, кніга ўспамінаў Васіля Быкава
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Трэцяя ракета на «Беларускай Палічцы» (бел.)