Тургенеўская (станцыя метро)
Выгляд
«Тургенеўская» руск.: Тургеневская | |
---|---|
Калужска-Рыжская лінія | |
Маскоўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 5 студзеня 1972 |
Архітэктары | Ivan Taranov[d], Юрый Віктаравіч Удовін[d] і Iraida Petukhova[d] |
Пераходы на станцыі | Чыстыя пруды і Срэценскі бульвар |
Код станцыі | 095 |
Суседнія станцыі | Кітай-горад і Сухараўская |
![]() |
«Тургенеўская» (руск.: Турге́невская) — станцыя Калужска-Рыжскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Сухараўская» і «Кітай-горад», часткова закладзена пад Тургенеўскай плошчай і пад станцыяй «Чыстыя Пруды» Сакольніцкай лініі, на якую мае перасадку. З 29 снежня 2007 года таксама мае перасадку на станцыю «Срэценскі бульвар» Люблінска-Дзмітраўскай лініі.
«Тургенеўская» была адкрыта 5 студзеня 1972 года ў складзе ўчастка «Праспект Міру» — «Кітай-горад». Названа ад Тургенеўскай плошчы.