Тэакратыя
Выгляд
Тэакратыя (ад грэч. ϑεός — бог і грэч. κράτος — улада) — форма праўлення, дзе вярхоўная ўлада ажыццяўляецца рэлігійнымі лідэрамі або інстытутамі[1].
Існуе некалькі формаў тэакратычнага праўлення, сярод якіх можна вылучыць тэакратычную рэспубліку і манархію.
Характарыстыка тэакратычнага праўлення
[правіць | правіць зыходнік]- Законы краіны грунтуюцца на рэлігійных тэкстах і прынцыпах.
- Палітычная ўлада легітымізуецца верай у боскае паходжанне гэтай улады.
Прыклады тэакратычных дзяржаў
[правіць | правіць зыходнік]- Ватыкан — абсалютная тэакратычная манархія. Кіраўнік дзяржавы — Папа Рымскі — аднаасобна мае ўсю заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладу[2].
- Саудаўская Аравія — абсалютная тэакратычная манархія. Улада ў краіне (і свецкая, і духоўная) належыць каралю і больш нікім не абмежавана. Ролю Канстытуцыі ў дзяржаве выконвае свяшчэнная кніга мусульман — Каран[3].
- Іран — ісламская рэспубліка. Аснова сістэмы — ідэя, што краінай павінен кіраваць самы мудры знаўца ісламу. Асноўная ўлада ў Іране сканцэнтравана ў руках Вышэйшага кіраўніка (рахбара). Рахбар абіраецца на пажыццёвы тэрмін спецыяльным органам — Асамблеяй (або саветам) экспертаў. Яна складаецца з 88 рэлігійных дзеячаў. Іх, у сваю чаргу, выбіраюць грамадзяне на прамых выбарах тэрмінам на восем гадоў. Тэарэтычна Савет экспертаў ажыццяўляе нагляд за дзейнасцю рахбара, можа аспрэчыць яго рашэнні і нават зняць яго з пасады, але ў гісторыі Ірана такіх прэцэдэнтаў яшчэ не было[4][5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Теократическое государство (руск.)
- ↑ Ватикан (руск.)
- ↑ Саудовская Аравия (руск.)
- ↑ Что за страна Иран (руск.)
- ↑ Как устроена политическая система Ирана (руск.)