Перайсці да зместу

Тэафіль Гацье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэафіль Гацье
фр.: Théophile Gautier
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Jules Pierre Théophile Gautier[1]
Дата нараджэння 30 жніўня 1811(1811-08-30)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1872(1872-10-23)[5][2][…] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Ernesta Grisi[d]
Дзеці Judith Gautier[d], Estelle Gautier[d] і Théophile Gautier, fils[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, журналіст, раманіст, драматург, лібрэтыст, мастацкі крытык, мастак, літаратурны крытык, фатограф, мастацтвазнавец, ілюстратар, рысавальнік, пастэліст
Кірунак рамантызм і парнасцы[d]
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэафіль Гацье (фр.: Théophile Gautier; 30 жніўня 1811(1811-08-30)[2][3][…], Тарб[2][4][…]23 кастрычніка 1872(1872-10-23)[5][2][…], Нёі-сюр-Сен[2][6]) — французскі пісьменнік і крытык. Адзін з буйнейшых прадстаўнікоў рамантызму.

Удзельнік парыжскіх літаратурна-мастацкіх гурткоў, натхняльнік літаратурнай групы «Парнас». У прадмовах да паэмы «Альбертус» (1832) і рамана «Мадэмуазель дэ Мапэн» (1835—36) выступіў супраць утылітарызму ў мастацтве, даў абгрунтаванне тэорыі «мастацтва дзеля мастацтва». Аўтар паэтычных зборнікаў «Вершы» (1830), «Камедыя смерці» (1838), «Іспанія» (1845), «Эмалі і камеі» (1852), раманаў «Кароль Кандоль» (1844), «Жан і Жанета» (1850), «Раман муміі» (1858), фантастычных аповесцей і апавяданняў («Ноч, падараваная Клеапатрай», 1845; «Мілітона», 1847, і інш.), падарожных нататкаў, у т. л. «Падарожжа ў Расію» (1867). Для яго твораў характэрна сувязь з мастацтвам (з жывапісам і пластыкай у паэзіі, з тэатрам у рамане «Капітан Фракас», т. 1—2, 1861—63), выкарыстанне фантастыкі для стварэння «звышнатуральнага» свету і асяроддзя, да якога імкнецца герой, пастаўлены ў рэальныя ўмовы зямнога існавання. Крытычныя працы — «Гратэскі» (1844; пра французскіх паэтаў XV—XVII ст.), «Гісторыя рамантызму» (выд. 1874). Нарыс пра жыццё і творчасць Ш. Бадлера.

  1. https://www.eternels-eclairs.fr/biographie-theophile-gautier.php
  2. а б в г д е ё ж Великовский С. И. Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  3. а б Théophile Gautier // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Готье Теофиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537.
  6. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  8. RKDartists Праверана 19 чэрвеня 2020.