Тэпліцы
Тэпліцы | |||||
чэск. Teplice | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 762 | ||||
Краіна: | Чэхія | ||||
Край: | Усьцецкі | ||||
Кіраўнік: | Іржы Штабл[d][1] | ||||
Плошча: | 23,78 км² | ||||
Вышыня: | 228 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 50 024 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2103,62 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 415 01 | ||||
Нумарны знак: | U | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°38′0″ пн. ш. 13°49′0″ у. д. / 50.63333° пн. ш. 13.81667° у. д.Каардынаты: 50°38′0″ пн. ш. 13°49′0″ у. д. / 50.63333° пн. ш. 13.81667° у. д. | ||||
Тэпліцы на мапе Чэхіі ![]() ![]() Тэпліцы | |||||
![]() | |||||
http://www.teplice.cz/ |
Тэ́пліцы (па-чэску: Teplice) — горад на поўначы Чэхіі. У ім пражывае каля 51 тысяч жыхароў. Гэта самы густанаселены чэскі курортны горад, апярэджваючы Карлавы Вары.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з «Annales Bohemorum» 1541 году храніста Вацлава Гаека, тэрмальныя крыніцы, як мяркуецца, былі адкрытыя яшчэ ў 762 годзе, аднак першая аўтэнтычная згадка пра лазьні адносіцца да XVI стагодзьдзя. Паселішча Трнованы ўпершыню згадваецца ў грамаце 1057 году, а самі Тэпліцы ўпершыню згадваюцца ў 1154 годзе, калі Юдыта Турынгійская, каралева-кансорт караля Багеміі Ўладзіслава II, заснавала бэнэдыктынскі кляштар ля гарачых крыніц, імі стаў другім у Багеміі[2]. Вакол манастыра ўзьнік умацаваны горад, які быў зьнішчаны за час гусіцкіх войнаў пасьля бітвы пры Ўсьці-над-Лабай у 1426 годзе. У канцы XV стагодзьдзя каралева-кансорт Ёгана з Рожміталю, жонка караля Іржы з Подзебрадаў, адбудавала замак.

Тэпліцы фігуруюць у гісторыі Трыццацігадовай вайны, калі яны былі ўладаньнем пратэстанцкага багемскага шляхціча Вілема Кінскага, які быў забіты разам з Альбрэхтам фон Валенштайнам у Хэбе ў 1634 годзе. Пасьля гэтага імпэратар Фэрдынанд II перадаў замак і горад ва ўладаньне генэралу Ёгану фон Альдрынгену, які таксама быў неўзабаве забіты, таму места перайшло да ягонай сястры Ганны Марыі фон Кляры-Альдрынген. У выніку, да 1945 году, замак Тэпліцы быў галоўнай рэзыдэнцыяй княжацкай дынастыі Кляры-Альдрынген. Пасьля Трыццацігадовай вайны ў пашкоджаны горад прыбыло шмат нямецкіх пасяленцаў.
Пасьля пажару 1793 году значная частка гораду была перабудаваная ў нэаклясычным стылі. Курорт быў папулярным месцам адпачынку для заможных буржуа, прынамсі тут адпачываў паэт Ёган Готфрыд Зоймэ, які тут і памёр на адпачынку ў 1810 годзе, або Людвіг ван Бэтговэн, які сустракаўся тут зь Ёганам Вольфгангам фон Гётэ ў 1812 годзе. Падчас напалеонаўскай вайны шостай кааліцыі ў жніўні 1813 году ў Тэпліцах імпэратар Аўстрыі Франц I, імпэратар Расеі Аляксандар I і кароль Прусіі Фрыдрых Вільгельм III упершыню падпісалі троісты зьвяз супраць Напалеона, які прывёў да перамогі кааліцыі ў бітве пры Кульме.
Па распадзе Аўстра-Вугоршчыны пасьля Першай сусьветнай вайны і складаньня Сэн-Жэрмэнскага мірнага дагавора 1919 году пераважна нямецкамоўнае насельніцтва апынулася ў складзе нядаўна створанай Чэхаславаччыны. Паводле перапісу насельніцтва 1930 году, у горадзе жыло 30 799 чалавек, зь якіх 5232 чалавекі былі чэхамі ці славакамі, 12 чалавек былі вугорцамі, 23 127 чалавек былі немцамі і 667 чалавек былі габрэямі[3]. Правыя палітычныя групы, як то Нямецкая нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя, пачалі заклікаць да аб’яднаньня зь Нямеччынай. Іхныя намаганьні заклалі аснову для ўздыму Судэцка-нямецкай партыі пад кіраўніцтвам Конрада Гэнляйна пасьля 1933 году. У 1938 годзе Тэпліцы былі анексаваныя нацысцкай Нямеччынай згодна зь Мюнхэнскім пагадненьнем 1938 году. Горад увайшоў у склад правінцыі Судэтэнлянд. Пры нацысцкім рэжыме яны габрэі сутыкнуліся з Галакостам. Тэпліцкая сынагога была спаленая падчас Крышталёвай ночы[4][5]. Па Другой сусьветнай вайны чэхаславацкі ўрад зацьвердзіў дэкрэты Бэнэша, згодна зь якімі нямецкамоўная большасьць насельніцтва была выгнаная з Тэпліцаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://ct24.ceskatelevize.cz/usteckykraj/3541933-primatorem-teplic-se-stal-jiri-stabl-z-ano-koalici-uzavrelo-ano-s-ods — 2022.
- ^ «Historie». Lázně Teplice.
- ^ Fidler, Jiří; Sluka, Václav (2006). «Encyklopedie branné moci Republiky Československé». Libri. — ISBN 80-7277-256-2.
- ^ Osterloh, Jörg (2015). «Sudetenland». In Gruner, Wolf; Osterloh, Jörg (eds.). The Greater German Reich and the Jews: Nazi Persecution Policies in the Annexed Territories 1935–1945. War and Genocide. Translated by Heise, Bernard. New York: Berghahn Books. — С. 68—98. — ISBN 978-1-78238-444-1.
- ^ Kocourek, Ludomír (1997). «Das Schicksal der Juden im Sudetengau im Licht der erhaltenen Quellen». Theresienstädter Studien und Dokumente (in German) (4). — С. 86—104.