Тэрэза Касакоўская
Выгляд
Тэрэза Касакоўская | |
---|---|
Тэрэза Патоцкая | |
![]() | |
Нараджэнне | 1740[1] |
Род | Патоцкія |
Бацька | Міхал Патоцкі[d] |
Маці | Марцыяна з Агінскіх |
Муж | Юзаф Ежы Гільзен[d][1][2] і Шыман Марцін Касакоўскі[1][2] |
Дзеці | Наталля з Касакоўскіх[d] і Ян Ежы Гільзен[d] |
Тэрэза Касакоўская, народжаная Патоцкая (каля ? — ?) — жонка камергера польскага караля Аўгуста III Юзафа Ежы Гільзена і гетмана вялікага літоўскага Шымана Марціна Касакоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Дачка ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай Міхала Патоцкага (1660—1749) і Марцыяны з Агінскіх (каля 1713 — 1766). Мела чатырох братоў і дзвюх сясцёр.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Першым мужам быў камергер польскага караля Аўгуста III Юзаф Ежы Гільзен . У іх нарадзіўся сын Ян Ежы, які памёр у дзяцінстве. Шлюб скончыўся разводам.
Другім шлюбам пабралася з гетманам вялікім літоўскім Шыманам Марцінам Касакоўскім. У іх нарадзілася дачка Наталля.
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы партрэт Тэрэзы Касакоўскай.
Зноскі
- ↑ а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 197. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ а б Jeziorski P. A. Awans społeczno-majątkowy polsko-inflanckich Hylzenów w XVIII wieku. Źródła sukcesu i przyczyny upadku // Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча: зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / пад рэд. І. Э. Багдановіч — Мінск: БДУ, 2018. — С. 420. — 439 с. — ISBN 978-985-566-676-0