Тэрэза Салгейру
| Тэрэза Салгейру | |
|---|---|
| парт.: Maria Teresa de Almeida Salgueiro парт.: Teresa Salgueiro | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 8 студзеня 1969[1][2] (56 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявачка, аўтарка-кампазітар |
| Гады актыўнасці | з 1986 |
| Пеўчы голас | сапрана |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | нацыянальная музыка[d] |
| Лэйблы | Blue Note[d] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| teresasalgueiro.pt | |
Тэрэза Салгейру (парт.: Teresa Salgueiro, пры нараджэнні Марыя Тэрэза дэ Альмейда Салгейру, парт.: Maria Teresa de Almeida Salgueiro; нар. 8 студзеня 1969, Амадора, Лісабон) — партугальская спявачка, вакалістка гурта Madredeus (1987—2007), пасля сыходу з якога пачала сольную кар’еру. Здымалася ў фільме Віма Вендэрса «Лісабонская гісторыя».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрэза Салгейру з сямнаццаці гадоў выступала ў гурце Madredeus, у складзе якога яна правяла больш за тысячу канцэртаў. Усяго ў свеце прададзена больш за пяць мільёнаў копій альбомаў калектыву з вакалам Тэрэзы Салгейру.
У 2007 годзе пакінула гурт і занялася сольнай кар’ерай. Першы сольны альбом «Obrigado» быў выпушчаны ў 2005 годзе, калі вакалістка яшчэ не пакінула калектыў, сумесна з шэрагам вядомых музыкантаў і выканаўцаў: Хасэ Карэрасам, Каэтану Вялозу і іншымі.
У 2007 годзе ўдзельнічала ў якасці вядучай салісткі ў альбоме польскага кампазітара Збігнева Прайснера «Silence, Night & Dreams».
Праз год Тэрэза Салгейру выпусціла альбом «Matriz», у якім паспрабавала сумясціць розныя музычныя кірункі партугальскіх рэгіёнаў[3]. З гэтым альбомам яна выступала ў краінах Еўропы і Афрыкі.
Альбом 2011 года «O Mistério» Тэрэза Салгейру запісала пасля знаходжання ў манастыры Арабіда на тэрыторыі аднайменнага партугальскага прыроднага парку[3].
Сольная дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2006 — «Obrigado»
- 2007 — «Você e Eu»
- 2007 — «La Serena»
- 2007 — «Silence, Night & Dreams»
- 2009 — «Matriz»
- 2012 — «O Mistério»
- 2016 — «O Horizonte»
Зноскі
- ↑ http://www.teresasalgueiro.pt/en
- ↑ а б в MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000. Праверана 11 лістапада 2025.
- ↑ а б Teresa Salgueiro: O Misterio