Перайсці да зместу

Тэставанне стабільнасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэставанне стабільнасці або тэставанне надзейнасці (англ.: stability/reliability testing) — адзін з відаў аўтаматызаванага тэставання праграм, мэтай якога з’яўляецца праверка працаздольнасці праграмы пры працяглым тэставанні з чаканым узроўнем нагрузкі. Перад тым як падвяргаць праграму экстрэмальным нагрузкам варта правесці праверку стабільнасці ў меркаваных умовах працы, гэта значыць пагрузіць прадукт у поўную рабочую атмасферу. Пры тэставанні, працягласць яго правядзення не мае першараднага значэння, асноўная задача — назіраючы за выкарыстаннем рэсурсаў, выявіць ўцечкі памяці і прасачыць каб хуткасць апрацоўкі даных і час водгуку прылады не памяншаліся з цягам часу. У адваротным выпадку верагодныя збоі ў працы прадукту і перазагрузкі сістэмы. Часта ў «хатніх» умовах тэставанне стабільнасці сумяшчаюць са стрэс-тэставаннем, то бок правяраюць не толькі стабільнасць, але і здольнасць прылады пераносіць жорсткія ўмовы і моцныя нагрузкі працяглы час.