Перайсці да зместу

Тэтрамерозы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэтрамерозы[1] — глісныя хваробы птушак, якія выклікаюцца паразітычнымі круглымі чарвямі роду тэтрамерасы (Tetrameres).

Сустракаюцца ў дарослых свойскіх качак і курэй, часцей у маладняку[1].

Птушкі заражаюцца пры заглынанні з вадой інвазійных прамежкавых (вадзяныя вослікі, рачкі-гамарусы) або рэзервуарных (рыбы сямейства карпавых) гаспадароў тэтрамерасаў[1]. Энзаотыі адзначаюцца ў ліпені — жніўні[1].

Хворыя птушкі трацяць апетыт, худзеюць, слабеюць, у іх парушаецца дзейнасць стрававальнай (панос), нервовай (прыгнечанасць), крывятворнай (анемія) сістэм. Маладняк адстае ў росце, пры значнай інвазіі гіне[1].

Прафілактыка і лячэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Мерамі прафілактыкі з’яўляюцца ізаляваная гадоўля маладняку на спрыяльных па тэтрамерозу вадаёмах або на сушы, змена вадаёмаў праз 1 — 2 гады, тэрмічнае абясшкоджванне корму[1].

У лячэнні выкарыстоўваюць чатыроххлорысты вуглярод[1].

  1. а б в г д е ё Тэтрамерозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 146
  • Петроченко В. И. Тетрамероз уток. — У кн.: Болезни птиц. 2 издание, М. 1971.