Уладзімер Серпікаў
Выгляд
| Уладзімер Серпікаў | |
| Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы | |
|---|---|
| 3 верасьня 2010 — 13 чэрвеня 2016 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
| Папярэднік | Алена Купчына |
| Наступнік | Ігар Ляшчэня |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 19 траўня 1966 Гомельская вобласьць |
| Адукацыя | |
Уладзімер Серпікаў (нар. 19 траўня 1966 году ў Гомельскай вобласьці) — беларускі дыплямат.
Выпускнік перакладчыцкага факультэту Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моваў (1990) і юрыдычнага факультэту БДУ (1996).
У 1990—1992 гадох працаваў у міністэрстве адукацыі, у 1992—1995 гадох у міністэрстве замежных эканамічных сувязяў. У 1995—1998 гадох прабываў на дыпляматычнай службе ў ЗША. У 1998—2001 гадох працаваў у МЗС. У 2001 годзе стаў дарадцам амбасады ў Каралеўстве Бэльгія, у 2006 годзе зноў стаў працаваць у МЗС. 3 верасьня 2010 быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 2010 г. № 463 «О назначении В. М. Серпикова»(недаступная спасылка) (рас.)