Уладзімір Ільіч Андрыянаў
| Уладзімір Ільіч Андрыянаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 31 мая 1944 (81 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак-дэкаратар, мастак |
| Вучоба | |
| Член у | |
Уладзімір Ільіч Андрыянаў (нар. 31 мая 1944, г. Архангельск, Расія) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 31 мая 1944 года ў Архангельску. Скончыў у 1972 годзе факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэхналагічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе пераважна ў кераміцы (шамот, фарфор). Асноўныя творы: дэкаратыўныя кампазіцыі «Жанглёр», «Шахматысты», «На працу ў космас», «Адпачынак», «Сям’я», «Раніца»; дэкаратыўныя талеркі «Ганчар», «У садзе», «Цырк», «Падарункавыя», «Птушкі», «Старажытны Гомель», «3 гісторыі спорту», сервіз «Мара», дэкаратыўны рэльеф «Майстэрня»[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Міністэрства культуры Расіі, фондах БСМ[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Андрыянаў Уладзімір Ільіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Ільіч Андрыянаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»