Уладзімір Аляксандравіч Варанковіч
Уладзімір Аляксандравіч Варанковіч | |
---|---|
Нараджэнне |
6 красавіка 1959 (66 гадоў) |
Адукацыя |
Уладзімір Аляксандравіч Варанковіч (нар. 6 красавіка 1959, г. Энгельс, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся у сям’і вайскоўца. У 1966 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь. У 1976 годзе скончыў Мачулішчанскую сярэднюю політэхнічную працоўную школу Мінскага раёна Мінскай вобласці.
У 1980 годзе скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча супрацьпаветранай абароны, у 1990 годзе — Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна ў Маскве, у 1993 годзе — ад’юнктуру пры Гуманітарнай акадэміі Узброеных Сіл.
1980—1995 гг. — Служба на афіцэрскіх пасадах у войсках супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл СССР/Рэспублікі Беларусь.
1995—1999 гг. — Галоўны спецыяліст, намеснік начальніка, начальнік аддзела аналітычных даследаванняў і прагназавання Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
З 1999 года на дыпламатычнай службе. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца I-га класа.
1999—2002 гг. — Начальнік упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, член Калегіі МЗС.
2002—2007 гг. — Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.
2007—2013 гг. — Начальнік упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, член Калегіі МЗС.
З красавіка 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве. Займаў гэтыя пасады да 22 траўня 2018 года[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дваіх дзяцей і траіх унукаў.
Зноскі
- Нарадзіліся 6 красавіка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Энгельсе
- Выпускнікі Ленінградскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча проціпаветранай абароны
- Выпускнікі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна
- Асобы
- Паслы Беларусі ў Балгарыі
- Паслы Беларусі ў Грэцыі
- Паслы Беларусі на Кіпры
- Дыпламаты Беларусі