Уладзімір Веньямінавіч Баравенка
Уладзімір Веньямінавіч Баравенка | |
---|---|
Нараджэнне |
14 мая 1970 (55 гадоў) |
Член у | |
Адукацыя |
Уладзімір Веньямінавіч Баравенка (нар. 14 мая 1970, г. Секешфехервар, Венгерская Народная Рэспубліка) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 мая 1970 года ў г. Секешфехервар (Венгерская Народная Рэспубліка) у сям’і ваеннаслужачага[1].
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент»[1].
Працаваў электраманцёрам, майстрам, галоўным інжынерам Брэсцкай газанапаўняльнай станцыі, начальнікам цэха звадкаванага газу вытворчага ўпраўлення «Брэстміжрайгаз», начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, галоўным інжынерам, намеснікам генеральнага дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»[1].
Быў выбраны старшынёй Маскоўскага раённага аддзялення г. Брэста Беларускай партыі «Белая Русь» і Маскоўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
Узнагароджаны граматамі і падзякамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога, гарадскога выканаўчых камітэтаў, Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белпалівагаз», грамадскіх аб’яднанняў[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Брэсцкай-Усходняй акругі № 3. Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прысвоена ганаровае званне «Ганаровы работнік унітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Секешфехервары
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання