Перайсці да зместу

Уладзімір Кліменцьевіч Нядзельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Кліменцьевіч Нядзельскі
Дата нараджэння 21 лютага 1869(1869-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1943(1943-01-02) (73 гады)
Месца смерці Коўна
Месца пахавання

Уладзімір Кліменцьевіч Нядзельскі (21 лютага 1869(1869-02-21), Дзісна, Віленская губерня2 студзеня 1943(1943-01-02), Коўна) — выкладчык праваслаўнага веравучэння, стацкі саветнік.

Нарадзіўся 21 лютага 1869 года ў Дзісне (Віленская губерня) ў сям’і псаломшчыка.

Скончыў Віленскае андрэеўскае духоўнае вучылішча (1884), Літоўскую духоўную семінарыю (1890) і Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1894).

Выкладчык гамілетыкі, літургікі і практычнага кіраўніцтва для пастыраў у Тыфліскай духоўнай семінарыі (1894), Варонежскай духоўнай семінарыі (1899), Літоўскай духоўнай семінарыі (1907), Самарскай духоўнай семінарыі, дзе выкладаў таксама французскую мову (1908).

Член Грузінскага епархіяльнага вучылішчнага савета (1896), епархіяльнага місіянерскага духоўна-асветніцкага брацтва ў Тыфлісе, Віленскага Свята-Андрэеўскага папячыцельства, Багаяўленскага брацтва пры Кіеўскай духоўнай акадэміі (1897), Закаўказскага аддзялення таварыства дапамогі перасяленцам, Тыфліскага папячыцельскага таварыства дома працавітасці (1898).

Калежскі асэсар (1899), надворны саветнік, наглядчык за вучнямі (1900) і выкладчык яўрэйскай мовы (1902) у Варонежскай духоўнай семінарыі, калежскі саветнік (1903), стацкі саветнік (1907).

Член Самарскай епархіяльнай вучэльні (1909), настаўнік у Самарскай фельчарскай земскай школе (1913), выкладчык у Літоўскай духоўнай семінарыі (1914), разам з ёй эвакуяваўся ў Разань (1915), дэлегат Усерасійскага з’езда (1917).

У 1917—1918 гадах — член Памеснага Сабора Праваслаўнай Расійскай Царквы абраны як міранін ад Літоўскай епархіі, удзельнічаў ва ўсіх трох сесіях, член VI, VII, XIII, XVII, XXIII аддзелаў.

У 1919 годзе вярнуўся ў Вільню і працягваў выкладаць у семінарыі. З 1920 года — сябра Літоўскай епархіяльнай рады.

У 1922 годзе звольнены мітрапалітам Георгіем (Ярашэўскім) з усіх пасад і выселены ўладамі з Сярэдняй Літвы за супрацьдзеянне ў стварэнні Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Уладкаваўся ў Празе, у 1925 годзе — сакратар Камісіі па Законе Божым на II Педагагічным з’ездзе.

У 1927—1929 гадах — выкладчык гамілетыкі і царкоўнаславянскай мовы ў Свята-Сергіеўскім багаслоўскім інстытуце ў Парыжы.

З 1930 года — выкладчык царкоўнаславянскай мовы на багаслоўскіх курсах і семінарыі ў Коўне.

Памёр 2 студзеня 1943 года ў Коўне. Пахаваны ў Коўне на гарадскіх праваслаўных могілках.

Ордэны Святога Станіслава 3-й (1902) і 2-й (1910) ступені, Святой Ганны 3-й ступені (1906).

  • Супрасльский монастырь и его значение в истории Западно-Русской Церкви // ИР НБУВ. Ф. 304. Д. 1362.
  • К вопросу об иерейском освящении храма; Описание проводов бывшего ректора Тифлисской духовной семинарии архимандрита Серафима, нареченного епископом Острожским; Некролог студента СПДА Иеремии Матвеевича Кесаева; Слово на день памяти св. апостола Андрея Первозванного // Духовный вестник Грузинского экзархата. 1896—1898.
  • Проводы бывшего ректора Тифлисской духовной семинарии о. архимандрита Серафима // Волынские епархиальные ведомости. 1898. № 27.
  • О подражании святым // Воронежские епархиальные ведомости. 1903. № 7-8.
  • По стопам святых. Воронеж, 1903.
  • Отдельное письмо участникам собрания господ педагогов среди учебных заведений г. Воронежа // Воронежский телеграф. 1905.
  • На служение слову Христовой истины; Из сокровищницы святоотеческих мыслей о проповедничестве // Вестник Виленского православного Свято-Духовского братства. 1907—1908.
  • Зерна разумного, доброго, вечного. Самара, 1909.
  • Источник совершенной радости; С новым годом! С новым счастьем; Во свете Воскресения Христова; Из духовных журналов; Веселие вечное // Самарские епархиальные ведомости. 1908—1911.
  • Счастье мирское и блаженство христианское; Радость всему миру; Слово в день памяти св. апостола евангелиста Иоанна Богослова // Самарские епархиальные ведомости. 1912. № 1, 7, 11.
  • К новому небу и новой земле // Самарские епархиальные ведомости. 1913. № 1.
  • Речь // Всероссийский церковно-общественный вестник. 1917. 9 июня.
  • Извлечение из журналов Совета Киевской духовной академии за 1893—1894 учебный год. К., 1894. — С. 259—264, 319—326.
  • Воронежские епархиальные ведомости. 1900. № 18. — С. 5; 1911. № 15; Русский паломник. 1904. — № 35; Рижские епархиальные ведомости. 1907. — № 18. — С. 680; Самарские ЕВ. 1912. — № 14; 1913. — № 15; Церковный вестник. 1913. — № 35. — С. 1090.
  • Памятная книжка Самарской губ. 1914. — С. 15, 51, 54.
  • Протоколы комиссии по вопросам религиозного образования и воспитания на 2-м Педагогическом съезде. Париж, 1925.
  • Новое слово. 1943. 10 февраля. — С. 8.
  • Двадцатипятилетний юбилей Православного богословского института в Париже. 1925—1950. Париж, 1950. С. 23.
  • Возрождение. 1955. № 44.
  • Свитич А. Православная Церковь в Польше и ее автокефалия. Буэнос-Айрес, 1959. Гл. 3.
  • Рылов В. Правое движение в Воронежской губернии 1903—1917. Воронеж, 2002. — С. 119, 166.
  • Из архива священномученика архиепископа Иоанна (Поммера). Т. 1 // Seminarium Hortus Humanitatis. 2008. — № 14. — С. 57, 62, 73-76, 83-100.
  • Биографический словарь выпускников Киевской духовной академии. Т. 2. К., 2015.
  • Київська духовна академія в іменах: 1819—1924. Т. 2. К., 2017.
  • Документы Священного Собора Православной Российской Церкви 1917—1918 годов. Т. 27. Члены и делопроизводители Собора: биобиблиографический словарь / отв. ред. С. В. Чертков. — М.: Изд-во Новоспасского монастыря, 2020. — 664 с. — ISBN 978-5-87389-097-2.