Перайсці да зместу

Уладзімір Сямёнавіч Кульбіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сямёнавіч Кульбіцкі
Род дзейнасці інжынер-канструктар
Дата нараджэння 3 лютага 1945(1945-02-03) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
  • Гомельграмадзянпраект[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Уладзімір Сямёнавіч Кульбіцкі (нар. 3 лютага 1945, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі інжынер-канструктар.

Нарадзіўся ў 3 лютага 1945 годзе ў Баранавічах Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1967 годзе. З 1970 года працаваў у «Гомельграмадзянпраекце» інжынерам-канструктарам АКА-4, з 1971 года — старшым інжынерам-канструктарам, з 1974 года — кіраўніком групы ПАБ тэхнічнага аддзела, з 1983 года — кіраўніком групы канструктараў АКА-4, з 1989 года — галоўным інжынерам сектара БПД, з 1990 года — галоўным інжынерам аддзела БПД, з 1995 года — начальнікам аддзела БПД, з 1998 года — начальнікам тэхнічнага аддзела і намеснікам галоўнага інжынера. З 1999 па 2013 год займаў пасаду галоўнага архітэктара «Гомельграмадзянпраекта». Цяпер працуе галоўным спецыялістам інстытута па архітэктуры[1].

Прафесійная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Праектаваў комплекс інтэрнатаў Кааператыўнага інстытута ў Гомелі, спартыўны комплекс і гасцініцу «Дынама», 14-павярховыя буйнапанэльныя жылыя дамы. Пры яго ўдзеле былі ўкаранёны новыя канструкцыі жылых дамоў з шырокім шагам апорных папярочных сцен[1].

Ганаровая грамата гарвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, Прэмія імя У. А. Караля (1999), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за арыгінальную архітэктуру грамадзянскіх і прамысловых збудаванняў (2000), ганаровая грамата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм (2005)[1].