Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі
Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 ліпеня 1994 (30 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі (нар. 5 ліпеня 1994, в. Малькі, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 ліпеня 1994 года ў вёсцы Малькі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[1].
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Фізіка. Матэматыка»; магістратуру МДУ імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Фізіка»; Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Маркетынг»[1].
Працаваў настаўнікам фізікі ў Сярэдняй школе № 28 г. Магілёва; настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Сярэдняй школе № 4 г. Горкі; першым сакратаром Горацкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і быце Магілёўскага мясакамбіната[1].
Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Горацкай акругі № 82. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ганаровымі граматамі Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, выхоўвае дачку[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання