Перайсці да зместу

Уладзімір Сяргеевіч Сярогін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сяргеевіч Сярогін
Род дзейнасці лётчык, ваенны
Дата нараджэння 7 ліпеня 1922(1922-07-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1968(1968-03-27)[1] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Будапешта» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Сяргеевіч Сярогін (руск.: Влади́мир Серге́евич Серёгин; 7 ліпеня 1922, Масква — 27 сакавіка 1968, Кіржацкі раён, Уладзімірская вобласць, РСФСР) — ваенны лётчык-выпрабавальнік 1 класа, інжынер-палкоўнік, Герой Савецкага Саюза. Загінуў у авіякатастрофе разам з Ю. А. Гагарыным.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1940 годзе добраахвотнікам пайшоў служыць у Чырвоную Армію. У 1943 годзе скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў і быў адпраўлены на фронт.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лётчык штурмавой авіяцыі, ваяваў у складзе войскаў 17 паветранай арміі, лётаў на нізкавышынным Іл-2. Выконваў баявыя заданні пры вызваленні Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Румыніі, Югаславіі. Здзейсніў 140 вылетаў баявога значэння са штурмам варожых войскаў, 50 выведвальных вылетаў з фатаграфаваннем аб’ектаў суперніка. Правёў 19 паветраных баёў. За ўзорнае выкананне баявых заданняў 19 чэрвеня 1945 года ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Член ВКП(б)/КПСС з 1945 года. Пасля заканчэння вайны Уладзімір Сярогін застаўся служыць у ВПС СССР.

У 1953 годзе скончыў інжынерны факультэт Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. З 1953 года працаваў у выпрабавальнай авіяцыі, асвойваў МіГ-15 і МіГ-17. У 1964 годзе прысвоена кваліфікацыя лётчыка-выпрабавальніка 1 класа.

З сакавіка 1967 года быў камандзірам палка пры Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў ВПС, які займаўся лётнай трэніроўкай касманаўтаў.

  1. а б Vladimir Sergeyevich Seryogin // TracesOfWar