Уладзіслаў Аляксеевіч Варакса
| Поўнае імя | Уладзіслаў Аляксеевіч Варакса | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
26 студзеня 2004[1] (21 год) |
||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||
| Рост | 178 см | ||||||||||||
| Вага | 78 кг[1] | ||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||
| Нумар | 17 | ||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Уладзіслаў Варакса (нар. 26 студзеня 2004, Узда) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскага «Дынама», у 2017 годзе перайшоў у юнацкую каманду салігорскага «Шахцёра», а ў 2019 годзе далучыўся да брэсцкага «Дынама», дзе пазней пачаў гуляць за дубль. У першай палове 2021 года выступаў за «Узду» ў Другой лізе, дзе стаў адным з асноўных ігракоў.
У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам» да канца 2023 года[2]. 2 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (3:1). У далейшым гуляў за дубль, прыцягваючыся таксама да асноўнай каманды. Сезон 2023 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам[3].
У ліпені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск»[4].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|
| 2020 | дубль | Дынама | 9 | 2 |
| 2021 (1) | Д3 | Узда | 13 | 15 |
| 2021 (2) | Д1 | Нёман | 3 | 0 |
| 2022 | Д1 | Нёман | 14 | 0 |
| 2023 | Д1 | Нёман | 1 | 0 |
| 2024 (1) | Д1 | Нёман | 8 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в https://www.fcneman.by/by/komanda/main/752.html
- ↑ "Неман" подписал 17-летнего хавбека "Узды" (руск.). football.by (29 ліпеня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ "Неман" продлил контракт с футболистом, пропустившим сезон из-за травмы (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Владислав Варакса отправился в аренду в "Минск" (руск.). football.by (18 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.