Перайсці да зместу

Уладзіслаў Вікенцьевіч Татарыновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Вікенцьевіч Татарыновіч
дэлегат Усебеларускага народнага сходу[d]
з 2024
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання[d]
з 2024

Нараджэнне 8 чэрвеня 1971(1971-06-08) (54 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Уладзіслаў Вікенцьевіч Татарыновіч (нар. 8 чэрвеня 1971, в. Селішча, Мінскі раён) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.

Нарадзіўся 8 чэрвеня 1971 года ў вёсцы Селішча Мінскага раёна Мінскай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах. У 2001 годзе прызначаны намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення падатковай палітыкі галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, у 2009 годзе — намеснікам міністра фінансаў[1].

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].

У 2024 годзе прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання[1]. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[1].

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Беларусі, Міністэрства фінансаў, Міністэрства па падатках і зборах, нагрудным знакам Міністэрства фінансаў «Выдатнік фінансавай сістэмы» і інш.[1]