Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Жаўняровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Жаўняровіч
Адукацыя
Дзейнасьцьрыма-каталіцкі ксёндз
Нарадзіўся20 сьнежня 1885(1885-12-20)[1]
Памёр5 кастрычніка 1937(1937-10-05) (51 год)

Уладзісла́ў Іпалі́тавіч Жаўняро́віч (20 сьнежня 1885, хутар Сьвідэршчына Лесьнінскага павету Віленскай губэрні, Расейская імпэрыя — 5 кастрычніка 1937, Смаленск Расейскай СФСР, СССР) — беларускі каталіцкі сьвятар.

Скончыў Духоўную сэмінарыю ў Пецярбургу. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1915 року, прызначаны вікарыем у віцебскі касьцёл сьвятога Антонія. Ад 1921 служыў у Смалянах Аршанскага дэканату, пасьля ў Абольцах.

Арыштаваны ў Віцебску 27 лютага 1927 року і 3 траўня прыгавораны да 5 гадоў канцлягероў. Сасланы на Салаўкі, 8 траўня 1930 лягер заменены на 3-гадовую ссылку. У жніўні пераведзены ў Новасібірскую турму. Ад верасьня 1930 року жыў у вёсцы Прываліхіна (?), пазьней — у Фралове пад Канскам. У 1933 вызвалены з ссылкі з забаронай пражываньня ў 6 найбуйнейшых местах і памежных раёнах. Пасяліўся сьпярша ў Арле, а ў жніўні 1934 року — у Вяліжы.

20 жніўня 1937 ізноў арыштаваны, 27 верасьня прыгавораны да найвышэйшай меры пакараньня. Расстраляны 5 кастрычніка ў Смаленскай турме.

  1. ^ Жаўняровіч Уладзіслаў Іпалітавіч (1885) // Адкрыты сьпіс
  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Менск-Мюнхэн: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]