Умераная кааліцыйная партыя
| Умераная кааліцыйная партыя | |
|---|---|
| Moderata samlingspartiet | |
| | |
| Лідар | Ульф Крыстэрсан |
| Дата заснавання | 1904 |
| Штаб-кватэра | Стакгольм |
| Краіна | |
| Ідэалогія | Ліберальны кансерватызм |
| Інтэрнацыянал |
Міжнародны дэмакратычны саюз |
| Саюзнікі і блокі | Альянс за Швецыю |
| Колькасць членаў | 53 117 |
| Месцаў у Рыксдагу | 107 з 349 (2010) |
| Месцаў у Еўрапарламенце | 4 з 20 (2009) |
| Сайт | www.moderat.se |
Умераная кааліцыйная партыя (шведск.: Moderata samlingspartiet ці скар. Moderaterna) — шведская ліберальна-кансерватыўная палітычная партыя, заснаваная ў 1904 г. У 1904—1938 звалася «Саюз усеагульных выбараў» (шведск.: Allmänna valmansförbundet), у 1938—1952 — «Нацыянальная арганізацыя правых» (шведск.: Hogerns riksorganisation), у 1952—1968 — «Правая партыя» (шведск.: Hogerpartiet), з 1968 сучасная назва. Выступае за свабодны рынак, прыватызацыю. Падтрымлівае членства Швецыі ў Еўрапейскім саюзе, выступала за пераход Швецыі на еўра і далучэнне да НАТА. На выбарах у Рыксдаг 17 верасня 2006 года набрала 26,23 % (1 456 014) галасоў і атрымала 97 месцаў з 349, заняўшы 2-е месца. На парламенцкіх выбарах 2010 года партыя набрала 1 729 010 (30 %) галасоў і атрымала 107 дэпутацкіх мандатаў. З 2006 па 2014 г. былы старшыня партыі Фрэдрык Рэйнфельт узначальваў урад.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Старонка фракцыі на сайце Рыксдага Архівавана 9 лютага 2007. (англ.)