Уолтэр Грэцкі
Выгляд
| Уолтэр Грэцкі | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | сцэнарыст, акцёр |
| Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1938 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 сакавіка 2021[2] (82 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Уэйн Грэцкі, Keith Gretzky[d] і Brent Gretzky[d] |
| Узнагароды і прэміі | |
Уолтэр Грэцкі (англ.: Walter Gretzky; 1938—2021) — канадзец беларускага паходжання, бацька хакеіста Уэйна Грэцкі.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1938 годзе ў горадзе Кэнінгу канадскай правінцыі Антарыа. Яго бацька Цярэнцій нарадзіўся на тэрыторыі Гродзенскай губерні і эміграваў з Расійскай імперыі перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Пісалі, што дзед размаўляў з Уэйнам па-беларуску[3].
Уолтэр Грэцкі гуляў у хакей на юнацкім узроўні, але ў Нацыянальную хакейную лігу (НХЛ) прабіцца не змог. Да выхаду на пенсію ў 1991 годзе ён працаваў устаноўшчыкам і майстрам па рамонце абсталявання ў тэлефоннай кампаніі «Bell Canada».
Зноскі
- ↑ Walter Gretzky < Bobby Orr Hall of Fame Праверана 27 снежня 2023.
- ↑ а б в Find a Grave — 1996. Праверана 14 кастрычніка 2023.
- ↑ Памёр бацька Уэйна Грэцкі. Ён валодаў беларускай мовай // Наша Ніва. — 05.03.2021.