Урочышча
Уро́чышча — у фізычнай геаграфіі, адна з марфалягічных частак геаграфічнага ляндшафту, спалучаная сыстэма фацыяў, аб’яднаных агульнай скіраванасьцю фізыка-геаграфічных працэсаў і прымеркаваных да адной мэзаформы рэльефу на аднастайным субстраце.
У міталёгіі старажытных славянаў — мясьціна, зазвычай у пушчанскіх нетрах, зьвязаная з культам таго ці іншага боства, дзе адбываліся нарады, сходы, суды. Часта ўспрымалася як месца-сядзіба злых духаў. У сучасным разуменьні — пустынная адлюдная мясьціна.
У шырокім сэнсе ўрочышчам зьяўляецца любая частка мясцовасьці, дзялянка мясцовасьці, адрозная ад астатніх дзялянак навакольля. Напрыклад, гэта можа быць лясны масіў сярод поля, балота і г.д., а таксама дзялянка мясцовасьці, якая зьяўляецца натуральнай мяжой паміж чым-небудзь. Часам урочышчам завуць адасобленыя невялікія населеныя пункты, якія нейкім чынам вылучаюцца з навакольля[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў пяці тамах / Рэдактар тома М. Р. Суднік. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 5. Кніга 2. У―Я. — С. 49. — 608 с. — 16 000 ас.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гістарычны слоўнік Беларускай мовы / пад рэдакцыяй А. М. Булыкі. — Менск: Беларуская навука, 2015. — Т. 35. Умороти—фолдровый. — С. 138, 139. — 416 с. — ISBN 985-08-0676-1
- Топонимика урочищ Республики Беларусь. Алфавитный перечень, координаты, кадастрофикация и систематизация по областям / Е. А. Дикусар. — Заарбрукен: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2017. — 229 с. ISBN 978-3-330-33191-4 (pdf)