Усходне-Пруская аперацыя (1945)
| Усходне-Пруская аперацыя 1945 | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна Другая сусветная вайна | |||
| Дата | 13 студзеня — 25 красавіка 1945 | ||
| Месца | Усходняя Прусія, паўночная частка Польшчы, Балтыйскае мора | ||
| Вынік | Перамога Чырвонай Арміі | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Усхо́дне-Пру́ская апера́цыя (13 студзеня—25 красавіка 1945 года) — стратэгічная наступальная аперацыя падчас Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой савецкія войскі 2-га (Маршал К. К. Ракасоўскі) і 3-га (генерал арміі І. Д. Чарняхоўскі, з 20 лютага — Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі) Беларускіх і часцей 1-га Прыбалтыйскага (генерал арміі І. Х. Баграмян) франтоў ва ўзаемадзеянні з Балтыйскім флотам (адмірал У. П. Трыбуц) прарвалі магутную абарону нямецкай групы армій «Цэнтр» (генерал-палкоўнік Г. Рэйнхарт, з 26 студзеня — група армій «Поўнач», генерал-палкоўнік Л. Рэндуліч), выйшлі да Балтыйскага мора і ліквідавалі асноўныя сілы праціўніка (больш за 25 дывізій), заняўшы Усходнюю Прусію і вызваліўшы паўночную частку Польшчы.
Падчас гэтай стратэгічнай аперацыі былі здзейснены Інстэрбургская, Млаўска-Эльбінгская, Вормдзіцка-Мельзакская, Хейльсбергская, Кёнігсбергская і Земландская франтавыя наступальныя аперацыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Усходне-Пруская аперацыя 1945 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 276—277.