Уінчэстэр
| Горад | |||
| Уінчэстэр | |||
|---|---|---|---|
| Winchester | |||
|
|||
| 51°03′48″ пн. ш. 1°18′31″ з. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Часавы пояс | UTC+0, летам UTC+1 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 40,0 тыс. чалавек | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 01962 | ||
| Паштовыя індэксы | SO22, SO23 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Уі́нчэстэр (англ.: Winchester) — адміністрацыйны цэнтр графства Хэмпшыр у паўднёва-заходняй частцы Англіі. Станам на 2001 год, паводле даных перапісу, насельніцтва складала 41,420 чалавек.
Уінчэстэр — старажытная сталіца каралеўства Уэсекс і Англіі. Горад быў пабудаваны на месцы рымскага горада Вента Белгарум. Уінчэстэр знакаміты сваім кафедральным саборам, які з’яўляецца адным з найбуйнейшых сабораў Англіі. Яго будаўніцтва пачалося яшчэ ў часы Альфрэда Вялікага ў IX стагоддзі і было працягнута нарманамі, якія захапілі астравы.
На ўскрайку Старога Уінчэстэра стаяць разваліны замка: брама Вэст Гейт (West Gate) з Вялікай Залай (Great Hall), што была пабудавана ў 1234 годзе. Згодна з паданнем, менавіта ў гэтай зале за сталом караля Артура збіраліся рыцары круглага стала.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уінчэстэр- Афіцыйны сайт