Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый БДТУ
| Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый | |
|---|---|
| Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт | |
| Дэкан | Таццяна Аляксандраўна Далгова |
| Адрас | 220006, Рэспубліка Беларусь, Мінск |
Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый (выдавецкай справы і паліграфіі) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1993 годзе рашэннем урада Беларусі распачатая падрыхтоўка нацыянальных кадраў для паліграфічнай галіны ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 1995 была створана кафедра паліграфіі, якая была якая выпускаючай для двух спецыяльнасцяў: «Тэхналогія паліграфічнай вытворчасці» і «Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі». У 1999 годзе была створана кафедра Рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, якая выпускае спецыялістаў па выдавецкай справе.
У 2000 годзе быў створаны факультэт Выдавецкай справы і паліграфіі. Пачынаючы з 2003 года на факультэце пачата падрыхтоўка інжынераў-праграмістаў-сістэматэхнікаў па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».
У 2016 годзе перайменаваны ў факультэт Прынттэхналогій і медыякамунікацый[1].
Склад факультэта
[правіць | правіць зыходнік]Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра паліграфічных вытворчасцей
- Кафедра паліграфічнага абсталявання і сістэм апрацоўкі інфармацыі
- Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій
- Кафедра міжкультурных камунікацый і тэхнічнага перакладу
- Кафедра беларускай філалогіі
Сумесныя вучэбна-навукова-вытворчыя цэнтры
[правіць | правіць зыходнік]- «КБ Радар-БДТУ» з ААТ «КБ-Радар»
- «ПІ» з лабараторыяй Камп’ютэрнай графікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі
- «СчетТехника» з ААТ «БелСчетТехника»
- «Народная асвета» з Выдавецкім РУП «Народная асвета»
- «БДТУ-БДП» з РУП «Беларускі дом друку»
- «Лічбавы друк» з РУП «Выдавецкі дом „Беларуская навука“»
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей
- Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі
- Выдавецкая справа
Магістратура
[правіць | правіць зыходнік]- Журналістыка
- Машыны, агрэгаты і працэсы (напрамак спецыяльнасці: паліграфічная вытворчасць)
- Сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі
Аспірантура
[правіць | правіць зыходнік]- Машыны, агрэгаты і працэсы (напрамак спецыяльнасці: паліграфічная вытворчасць)
- Элементы і прылады вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання
- Інфармацыйныя сістэмы і працэсы
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Міхайлавіч Давідовіч (2001—2008)