Фелікс Баўмгартнер
Фелікс Баўмгартнер | |
---|---|
ням.: Felix Baumgartner | |
![]() | |
Пліта пашаны ў Вене на вуліцы пераможцаў з аўтографам Фелікса Баўмгартнера |
|
Род дзейнасці | Скайдайвер |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1969 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | Зальцбург |
Дата смерці | 17 ліпеня 2025[1][2] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Прыналежнасць | Аўстрыя |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
Сайт | Афіцыйны сайт (англ.) |
![]() |
Фелікс Баўмгартнер (ням.: Felix Baumgartner; 20 красавіка 1969[3][4][…], Зальцбург[5] — 17 ліпеня 2025[1][2], Порта-Сант'Эльпідыа, Марке[1][2]) — аўстрыйскі парашутыст, бейсджампер. Атрымаў вядомасць дзякуючы надзвычайна небяспечным трукам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 красавіка 1969 года ў Зальцбургу.
Служыў у аўстрыйскай арміі, дзе займаўся скачкамі з парашутам[6].
У 1999 годзе ўсталяваў сусветны рэкорд, здзейсніўшы самы высокі скачок з парашутам з будынка — з вежы Петронас у Куала-Лумпур, Малайзія[7]. 31 ліпеня 2003 Баўмгартнер стаў першым чалавекам, які пераляцеў праз увесь Ла-Манш з дапамогай адмыслова зробленага для гэтага выпадку крыла з вугляроднага валакна[8].
Баўмгартнер таксама ўсталяваў сусветны рэкорд па самым нізкім скачку ў бейсджампінгу, калі скокнуў з вышыні 29 метраў (95 футаў) з рукі статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра[9].
Ён стаў першым чалавекам, які здзейсніў скачок з завершанага віядука Міё ў Францыі 27 чэрвеня 2004 года, і першым чалавекам, які скокнуў з будынка Turning Torso (Мальмё, Швецыя) 18 жніўня 2006 г[10].
12 снежня 2007 года стаў першым чалавекам, які скокнуў з 90-га паверха (вышыня каля 390 метраў або 1280 футаў) самага высокага пабудаванага на той момант будынка ў свеце — Тайбэй 101 (Тайбэй, Тайвань)[11].
Памёр 17 ліпеня 2025 года ў Порта-Сант’Эльпідыа (Італія).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Felix Baumgartner ist tot - Die Neue Südtiroler Tageszeitung Праверана 17 ліпеня 2025.
- ↑ а б в г Felix Baumgartner, who jumped from edge of space, dies paragliding // (untranslated) — 2025. Праверана 17 ліпеня 2025.
- ↑ Felix Baumgartner // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Felix Baumgartner // Salzburgwiki
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 18 ліпеня 2025.
- ↑ Felix Baumgartner(недаступная спасылка). redbull.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2013. Праверана 23 Mar 2012. (англ.)
- ↑ Archive: 1999(недаступная спасылка). felixbaumgartner.com. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 23 Mar 2012. (англ.)
- ↑ Birdman Flies Atair Parachutes Across English Channel(недаступная спасылка). Atairaerospace.com (21 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2006. Праверана 18 мая 2010. (англ.)
- ↑ The Man Who Would Fall to Earth Архівавана 18 красавіка 2012., Esquire, p. 4, 2010-07-14, accessed 2010-07-14; «he leapt from the outstretched hand of O Cristo Redentor, the ninety-eight-foot-tall statue that looms over Rio de Janeiro. …the final product was … a world record — lowest BASE jump ever». (англ.)
- ↑ Pr-jippo kan sluta med åtal(недаступная спасылка) (18 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 5 December 2010. (шведск.)
- ↑ Extreme Felix Baumgartner jumping off Taipei 101 . YouTube. Праверана 18 мая 2010. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фелікс Баўмгартнер
- Red Bull Stratos Project (англ.)
- Сусветны рэкорд LIVE на Eurosport.ru!
- Live Broadcast (англ.)