Перайсці да зместу

Фелікс Валянцінавіч Яшкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелікс Валянцінавіч Яшкоў

Фелікс Валянцінавіч Яшкоў (нар. 9 кастрычніка 1964, Энгельс, Саратаўская вобласць, Расія) — беларускі мытнік, дзяржаўны службовец і дэпутат.

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1964 года ў горадзе Энгельсе Саратаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі[1].

Скончыў Свярдлоўскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Кіеўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Праходзіў ваенную службу ў Узброеных сілах Расійскай Федэрацыі[1]. Працаваў інспектарам аддзела кадраў, старшым інспектарам аператыўнага аддзела, старшым інспектарам інспекцыі па асабовым складзе, старшым аператыўным упаўнаважаным групы ўласнай бяспекі, старшым аператыўным упаўнаважаным па асабліва важных справах групы ўласнай бяспекі; намеснікам начальніка Мсціслаўскай і Мінскай рэгіянальнай мытняў па праваахоўнай рабоце; намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнікам аддзела мытных расследаванняў Упраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі; начальнікам Гомельскай мытні[1].

Начальнік Аператыўнай мытні, дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу[1].

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].

Мае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» II і I ступені, ганаровымі граматамі Парламенцкай асамблеі АДКБ, Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Нацыянальнага сходу; юбілейнай медалём «МПА СНД. 30 гадоў»[1].