Ферт-оф-Клайд
Выгляд
	
	
| Ферт-оф-Клайд | |
|---|---|
| англ. Firth of Clyde, гэльск. Linne Chluaidh, скотс. Firth o Clyde | |
|  Востраў Эйлса-Крэйг у заліве | |
| 55°40′ пн. ш. 5°00′ з. д.HGЯO | |
| Вышэйстаячая акваторыя | Ірландскае мора | 
| Краіна | |
| Упадаюць | Клайд | 
|  Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Ферт-оф-Клайд (англ.: Firth of Clyde, шатл. гэл.: Linne Chluaidh, скотс: Firth o Clyde) — заліў Ірландскага мора каля заходніх берагоў Шатландыі. Аддзелены ад Атлантычнага акіяна паўвостравам Кінтайр. Шырыня заліва каля ўваходу — 42 км. У верхняй частцы ўтварае фіёрды Лох-Файн, Лох-Стрывен, Лох-Лонг, Гер-Лох і іншыя. У заліў упадае рака Клайд, якая праз канал злучае яго з залівам Ферт-оф-Форт.
У заліве размешчана некалькі астравоў, самыя буйныя — Аран і Б'ют.
Ферт-оф-Клайд абмывае тэрыторыі абласцей Аргайл-энд-Б'ют, Паўночны Эршыр і Паўднёвы Эршыр. Найбольш значныя населеныя пункты, размешчаныя на берагах заліва:
- Ардрасан
- Бродык
- Герван
- Грынак
- Дамбартан
- Данун
- Кэмпбелтаўн
- Кардрас
- Прэстуік
- Рэнфру
- Ротсей
- Трун
- Хеленсбара
- Эр
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік] На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ферт-оф-Клайд На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ферт-оф-Клайд
 
	

