Францішак Баркоўскі
| Францішак Баркоўскі | |
|---|---|
| Franciszek Borkowski | |
| | |
| Краіны: |
|
| Дата нараджэння: | 31 ліпеня 1957 (68 гадоў) |
| Месца нараджэння: | |
| Званне: | Міжнародны майстар (1980) |
| Максімальны рэйтынг: | 2450 (студзень 1987) |
| Актуальны рэйтынг: | 2288 (май 2017) |
| Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ | |
Францішак Баркоўскі (польск.: Franciszek Borkowski; 31 ліпеня 1957, Вроцлаў) — польскі шахматыст, міжнародны майстар (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1974 г. выйграў чэмпіянат Польшчы сярод юніёраў у Грудзёндзу, праз год заняў V месца ў чэмпіянаце юніёраў Еўропы, які праходзіў ў Гронінгене (Нідэрланды), а таксама дэбютаваў у фінале чэмпіянату Польшчы сярод дарослых ў Познані. Да 1989 г. прыняў удзел ў шасці фінальных турнірах. Найлепшы вынік дасягнуты ў 1988 г. ў Любліне, дзе заняў VI месца. У 1976 г. прадстаўляў Польшчу на чэмпіянаце свету ў Каракасе (Венесуэла)
Неаднаразова выступаў у агульнапольскіх ды міжнародных турнірах: 1976 — Прышціна — III—IV месца; 1977 — Зялёна Гура — I, Экшо (Швецыя) — I; 1979 — Слупск — III—IV; 1984 — Гданьск — I, Вроцлаў — II; 1985 — Гдыня — I—II; 1986 — Гдыня — II; 1987 — Гдыня — III; 1990 — Гдыня — III; 1991 — Oдэнсе (Данія) — I.