Францішак Сакалоўскі
Францішак Сакалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1864 |
Дата смерці | 4 жніўня 1939 (74 гады) |
Францішак Сакалоўскі (11 кастрычніка 1864 — 4 жніўня 1939) — каталіцкі святар, ганаровы канонік Віленскай капітулы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1864 у Пагірах (зараз на тэрыторыі Літвы). Навучаўся ў гімназіі ў Лібаве, потым у Віленскай духоўнай семінарыі.
У 1889 годзе ў Коўне атрымаў святарскі сан. Служыў святаром у каталіцкіх парафіях у Ганусішках, Даўгелішках, Бутрыманцах, Струнойцях. У 1897 годзе ксёндз быў прызначаны пробашчам у Старыя Васілішкі, дзе галоўнай справай яго стала будаўніцтва касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла, адначасова ён выконваў абавязкі Васілішкаўскага і Радуньскага дэкана, а таксама выкладаў у школах. У Старых Васілішках айцец Францішак служыў да 1916 года. Потым ён больш часу прысвяціў выкладчыцкай дзейнасці. З 1919 года ён быў прэфектам у школах у Гродне, Бутрыманцах і Вільні.
16 ліпеня 1924 года за сваю плённую працу на ніве духоўнасці Францішак Сакалоўскі атрымаў званне ганаровага каноніка Віленскай капітулы. Апошнія гады жыцця правёў у кляштары баніфратраў у Вільні, дзе і памёр у 1939 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]